Дзмітрый Аляксандравіч Алісейка
Дзмітрый Алісейка (нар. 28 жніўня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Астравец».
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Алісейка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 жніўня 1992[1][2] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера Правіць
Выхаванец бабруйскай СДЮШАР-5, доўгі час выступаў за дубль мінскага «Дынама», але так і не дэбютаваў у аснове. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Гуляў за дубль, за асноўную каманду правёў толькі 1 матч.
У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[4]. У гродзенскім клубе стаў часцей з’яўляцца на полі, хоць звычайна выхадзіў толькі ў канцы матча.
У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[5]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе слуцкага клуба на пазіцыі правага абаронцы. Праявіў сябе як выдатны выканаўца штрафных удараў, з якіх забіў 4 мячы ў сезоне 2014.
У снежні 2014 года быў выкуплены слуцкім клубам у «Нёмана» і заключыў са «Слуцкам» кантракт на два гады[6]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7].
Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[8]. У першай палове сезона 2017 быў асноўным правым абаронцам каманды, пасля стаў чаргавацца ў складзе з Алегам Верацілам. У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама»[9].
Пасля зыходу ў брэсцкага клуба стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», і ў лютым 2018 года падпісаў кантракт[10]. Звычайна выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў іграком расійскага клуба «Хімкі»[12]. У сезоне 2018/19 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе расійскай каманды, аднак у пачатку сезона 2019/20 страціў месца ў аснове.
У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Хімкамі»[13] і ў хуткім часе стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У 2019 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, а ў сезоне 2020 пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[15].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў пагадненне з клубам[16]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе каманды, але са жніўня амаль перестаў з’язляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[17].
У пачатку 2022 года некоторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў сакавіку стаў іграком «Астраўца»[18], дзе пастаянна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Астравец»[19], аднак у пачатку 2023 года зноў пачаў трэніравацца з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненне з клубам[20].
Міжнародная кар’ера Правіць
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).
Дасягненні Правіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Дынама (Мінск) | 1 | 0 | |
2008 | дубль | Дынама (Мінск) | 1 | 0 | |
2009 | дубль | Дынама (Мінск) | 17 | 0 | |
2010 | дубль | Дынама (Мінск) | 14 | 1 | |
2011 | дубль | Дынама (Мінск) | 5 | 0 | |
2011 | Д3 | Дынама-2 | 7 | 0 | |
2012 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 1 | 0 | |
2013 | Д1 | Нёман | 15 | 0 | |
2014 | Д1 | Слуцк | 27 | 5 | |
2015 | Д1 | Слуцк | 26 | 1 | |
2016 | Д1 | Слуцк | 23 | 2 | |
2017 | Д1 | Дынама (Брэст) | 19 | 2 | |
2018 | Д1 | Іслач | 21 | 0 | |
2018/19 (2) | Д2 | Хімкі | 12 | 0 | |
2019/20 (пач.) | Д2 | Хімкі | 2 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 10 | 0 | |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 6 | 0 | |
2021 | Д1 | Мінск | 18 | 2 | |
2022 | Д2 | Астравец | 24 | 3 |
Зноскі
- ↑ Dmitri Aliseyko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dmitry Aliseiko // FBref.com
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_aliseiko/
- ↑ Гродненский «Неман» подписал контракты с тремя футболистами Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ "Неман" расстался с тремя футболистами
- ↑ «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко
- ↑ Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком"
- ↑ Алисейко подписал контракт с "Динамо" (Брест)
- ↑ Брестское "Динамо" подтвердило расставание с Алисейко
- ↑ Дмитрий Алисейко подписал контракт с "Ислочью"
- ↑ Алисейко покинул "Ислочь"
- ↑ Белорусский защитник перешел в клуб российской ФНЛ
- ↑ "Химки" расстались с Алисейко
- ↑ Алисейко перешел в "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Алисейко и Щербо покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Дмитрий Алисейко перешел в "Минск"
- ↑ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском"
- ↑ "Островец" объявил о подписании Алисейко
- ↑ Алисейко и Сарока покинули "Островец" (руск.). football.by (15 снежня 2022). Праверана 16 снежня 2022.
- ↑ Алисейко и Сарока подписали новые соглашения с "Островцом" (руск.). football.by (3 сакавіка 2023). Праверана 16 сакавіка 2023.
Спасылкі Правіць
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)