ФК Чысць
«Чысць» — беларускі футбольны клуб з пасёлка Чысць (Маладзечанскі раён), заснаваны ў 1998 годзе.
Чысць | |
---|---|
Заснаваны | 1998 |
Горад | Чысць, Беларусь |
Стадыён |
«Школьны» Умяшчальнасць: 500 |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2019 | 4 месца |
Гісторыя
правіцьКлуб «Забудова» быў заснаваны ў 1998 годзе ў горадзе Маладзечна і заяўлены ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі як фарм-клуб «Маладзечна». Аднак, яшчэ падчас сезона 1998 каманда перадыслакавалася ў пасёлак Чысць. «Забудова» выступала ў Другой лізе да 2003, пасля чаго перайшла ў чэмпіянат Мінскай вобласці пад назвай «Камунальнік». У 2007 клуб атрымаў назву «Забудова-2007», а ў 2009 выйграў чэмпіянат Мінскай вобласці. У 2011 годзе, калі прадпрыемства «Забудова» стала таксама спонсарам каманды «Маладзечна», існавала магчымасць аб’яднання двух клубаў, але ў выніку маладзечанскі клуб проста змяніў назву на «Забудова».
У пачатку 2016 года клуб пад назвай «Забудова-Строй» заявіўся ў Другую лігу[1]. Як і раней, капітанам каманды застаўся 55-гадовы Мікалай Мятліцкі[2]. «Забудова-Строй» прайшла сезон у сярэдзіне табліцы, падпіраючы прэтэндэнтаў на медалі, і атрымала выніковае 6-е месца з 13. У пачатку 2017 года клуб змяніў назву на «Чысць». Пасля няўдалага пачатку сезона 2017 «Чысць» хутка замацавалася сярод лідараў Другой лігі, і ўлетку, перагнаўшы «Клецк», апынулася на другім радку. Упэўнена правёўшы чэмпіянат, каманда за некалькі тураў да фінішу забяспечыў сабе выхад у Першую лігу, атрымаўшы выніковае другое месца.
У сезоне 2018 каманда захавала асноўных ігракоў, трохі ўзмацніўшыся маладымі футбалістамі з Першай лігі і дубляў каманд Вышэйшай лігі. Нягледзячы на тое, што «Чысць» шмат забівала ў Першай лізе, рэдкія нічыі часцей змяняліся разгромнымі паражэннямі, у выніку каманда хутка апынулася ўнізе табліцы. Улетку склад каманды значна абнавіўся, у арэнду было ўзята шмат ігракоў з дубля мінскага «Дынама», аднак вынікі каманды істотна не палепшыліся. Прайграўшы ў 27-м туры (за тры туры да фінішу) асноўным канкурэнтам «Баранавічам» (1:2), «Чысць» датэрмінова заняла апошняе месца і выбыла ў Другую лігу.
У красавіку 2019 года каманда змяніла назву на «Андэрдог». Спонсарам каманды стаў бізнесмен Аляксей Ерамчук, склад быў сабраны ў асноўным з былых дублёраў клубаў Вышэйшай лігі[3]. На працягу сезона «Андэрдог» быў адным з прэтэндэнтаў на прызавыя месцы, аднак у выніку фінішаваў чацвёртым. Тым не меней, спыненне існавання магілёўскага «Дняпра», які з новай юрыдычнай асобай пачаў выступы з Другой лігі, дазволіла «Андэрдогу» заявіцца ў Першую лігу. У пачатку 2020 года каманда рыхтавалася да сезона ў Першай лізе, гуляючы таварыскія матчы і запрашаючы на прагляды ігракоў. У лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе. Планавалася, што бюджэт будзе фарміравацца напалову з прыватнага капіталу, напалову ад дзяржаўнай дапамогі. Калі ж у пачатку сакавіка Маладзечанскі райвыканкам пагадзіўся ўкладваць толькі нязначны працэнт бюджэту, інвестар Аляксей Ерамчук вырашыў увогуле пакінуць клуб. 16 сакавіка 2020 года клуб не быў дапушчаны да працэсу ліцэнзавання ў Першай лізе ў сувязі з непаданнем патрэбных дакументаў ва ўсталяваныя тэрміны[4]. Тады ж каманду пакінуў галоўны трэнер Дзяніс Мятліцкі, яна перастала гуляць таварыскія матчы, а ігракі, якія планаваліся пад Першую лігу, разышліся па іншых клубах. Тым не меней, клуб пакідаў магчымасць удзелу ў Другой лізе. У красавіку каманда вярнула назву «Чысць», а неўзабаве вырашыла адмовіцца ў сезоне 2020 выступаць на рэспубліканскім узроўні.
Эмблемы
правіць-
Эмблема «Чысці» ў 2017—2019 гадах
-
Эмблема «Андэрдога» ў 2019 годзе
-
Эмблема «Чысці» з 2020 года
Папярэднія назвы
правіць- 1998: «Забудова» Маладзечна
- 1998—2003: «Забудова» Чысць
- 2004—2005: «Камунальнік» Чысць
- 2006: «Забудова» Чысць
- 2007—2014: «Забудова-2007» Чысць
- 2015—2016: «Забудова-Строй» Чысць
- 2017—2018: «Чысць»
- 2019: «Андэрдог» Чысць
- з 2020: «Чысць»
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1998 | Другая — А (Д3) | 7 | 26 | 13 | 4 | 9 | 31–19 | 43 | ||
1999 | Другая — А (Д3) | 7 | 24 | 11 | 7 | 6 | 25–19 | 40 | 1/16 фіналу | |
2000 | Другая — А (Д3) | 11 | 22 | 5 | 3 | 14 | 29–35 | 18 | 1/8 фіналу | |
2001 | Другая (Д3) | 13 | 34 | 12 | 5 | 17 | 38–58 | 41 | 1/32 фіналу | |
2002 | Другая (Д3) | 9 | 24 | 8 | 3 | 13 | 24–52 | 27 | ||
2003 | Другая (Д3) | 7 | 22 | 8 | 2 | 12 | 24–34 | 26 | 1/16 фіналу | |
2004 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 8 | 24 | 10 | 3 | 11 | 48–32 | 33 | ||
2005 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 8 | 22 | 8 | 5 | 9 | 37–36 | 29 | ||
2006 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б | 3 | 14 | 6 | 3 | 5 | 35–27 | 21 | ||
Фінальны этап | 8 | 14 | 2 | 2 | 10 | 22–50 | 8 | |||
2007 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б | 6 | 18 | 9 | 1 | 8 | 33–32 | 28 | ||
Фінальны этап | 8 | 20 | 16 | 0 | 4 | 55–16 | 48 | |||
2009 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 1 | 26 | 18 | 4 | 4 | 65–21 | 58 | ||
2010 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 2 | 24 | 18 | 2 | 4 | 79–24 | 56 | ||
2011 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 6 | 26 | 9 | 9 | 8 | 51–41 | 36 | 1/32 фіналу | |
2012 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 8 | 26 | 9 | 4 | 13 | 55–62 | 31 | ||
2013 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 9 | 24 | 7 | 1 | 16 | 50–73 | 22 | ||
2014 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А | 7 | 18 | 8 | 1 | 9 | 55–62 | 25 | ||
Стыкавыя матчы за 13-е месца | 14 | Няяўка на гульню з «Капылём» (0:3) | ||||||||
2015 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 9 | 26 | 10 | 4 | 12 | 67–72 | 34 | ||
2016 | Другая (Д3) | 6 | 24 | 9 | 6 | 9 | 37–37 | 33 | 1/32 фіналу | |
2017 | Другая (Д3) | 2 | 26 | 20 | 2 | 4 | 81–27 | 62 | 1/16 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2018 | Першая (Д2) | 15 | 28 | 1 | 7 | 20 | 30–89 | 10 | 1/16 фіналу | Вылет у Другую лігу |
2019 | Другая (Д3) | 4 | 28 | 15 | 6 | 7 | 74–42 | 51 | 1/32 фіналу |
Галоўныя трэнеры
правіць- Дзяніс Мятліцкі (2007—2012)
- Мікалай Мятліцкі (2013—2014)
- Дзяніс Мятліцкі (2015 — сакавік 2020)
Зноскі
- ↑ Забудова: команда Метлицких(недаступная спасылка)
- ↑ «Если хотите моей смерти — перестану играть». Николай Метлицкий — о том, как в 55 лет задавать тон во второй лиге
- ↑ В Д3 жизнь бурлит: новые спонсоры, страсти по африканцам и игроки, которых вы точно знаете
- ↑ "Андердог" не допущен к лицензированию сезона-2020
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце teams.by (руск.)