Адкрыць галоўнае меню

ФК Клецк

беларускі футбольны клуб

«Клецк» — беларускі футбольны клуб з Клецка. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Клецк
Лагатып
Заснаваны 2014[1]
Горад Клецк, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 1000
Дырэктар Юрый Дземух
Галоўны трэнер Аляксей Гурко
Чэмпіянат Другая ліга
2018 12 месца

ГісторыяПравіць

У 19921994 клецкі клуб гуляў у Другой лізе пад назвамі «Хімік», «Вікторыя» і «Рада». Пазней стаў удзельнічаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці пад назвамі «Камунальнік» і «Дарожнік». У 2008 годзе ў Другую лігу быў заяўлены асобны клуб «Клечаск», у той час «Клецк» працягваў выступаць у абласным першынстве.

У 2014 годзе, ужо пасля таго як «Клечаск» спыніў існаванне, «Клецк» перайшоў у Другую лігу. Спачатку каманда камплектавалася пераважна мясцовымі футбалістамі, і ў сезоне 2014 «Клецк» заняў 14-е месца. У сезоне 2015 у склад каманды было запрошана больш іншагародніх ігракоў, у выніку «Клецк» здолеў заняць трэцяе месца ў групе і выйсці ў фінальны этап, дзе атрымаў шостае выніковае месца.

У 2016 годзе галоўным трэнерам «Клецка» стаў Мікалай Бранфілаў, які раней узначальваў сталічнае «Тарпеда» і запрасіў у каманду шэраг былых тарпедаўцаў. Каманда паспяхова пачала сезон, але пазней апусцілася ў сярэдзіну турнірнай табліцы. Тым не менш, паспяховы фініш (у тым ліку перамогі ў двух апошніх турах над прамымі канкурэнтамі — «Асіповічамі» і «Маладзечна-ДЮСШ-4») дазволіў камандзе заняць выніковае трэцяе месца і атрымаць месца ў Першай лізе.

У лютым 2017 года стала вядома, што «Клецк» адмовіўся ад выступу ў Першай лізе[2]. У сакавіку клуб пацвердзіў свой удзел у Другой лізе ў сезоне 2017[3]. «Клецк» паспяхова пачаў новы сезон, апынуўшыся сярод лідараў, пазней доўгі час утрымліваў другі радок, аднак няўдалы фініш адкінуў каманду на чацвёртае месца.

У сезоне 2018 каманду ўзначаліў малады трэнер Міхаіл Дземянцей. Большу частку сезону каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы, пазней вынікі сталі паляпшацца, аднак у выніку «Клецк» завяршыў турнір на 12-м радку.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1992: «Хімік»
  • 1992: «Вікторыя»
  • 1993—1994: «Рада»
  • да 2004: «Камунальнік»
  • 2005—2007: «Дарожнік»
  • з 2009: «Клецк»

Цяперашні складПравіць

Станам на кастрычнік 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Сяргей Палій 1973
58   Бр Павел Шышэя 1987
  Бр Сяргей Крук 2002
  Бр Мікіта Кузьмянкоў 2000
  Бр Каміл Гуліеў 1999
  Бр Мікалай Ермаковіч 1999
5   Аб Ігар Гамолка 2002
8   Аб Ілья Лажэвіч 2000
17   Аб Павел Глаз 1995
21   Аб Уладзіслаў Жылянін 2002
28   Аб Антон Срыбненка 1987
90   Аб Яўген Макарэвіч 1997
99   Аб Сяргей Парфенчык 1990
  Аб Аляксандр Буча 1987
  Аб Сяргей Задарожні 1997
  Аб Яўген Ігнатовіч 1990
  Аб Антон Калько 2000
  Аб Яўген Канашонак 1998
  Аб Дзяніс Лехавіцкі 1987
  Аб Арцём Міхеенка 1987
  Аб Артур Нячай 1993
  Аб Віталь Размысловіч 1983
  Аб Цімафей Рослік 2000
  Аб Уладзіслаў Шукелойць 2000
  Аб Уладзіслаў Юрэвіч 1998
2   ПА Дзмітрый Кароль 1992
4   ПА Алег Галаўнёў 1986
Пазіцыя Імя Год нараджэння
6   ПА Станіслаў Міхалкоў 1994
9   ПА Павел Сёмкін 1993
12   ПА Дзмітрый Талкачоў 1986
19   ПА Глеб Захарэнь 1990
20   ПА Артур Саўлевіч 2002
22   ПА Аляксей Кулікоў 1990
23   ПА Даніла Сакалоўскі 2001
32   ПА Аляксей Гурко 1987
80   ПА Дзмітрый Калечыц 1997
  ПА Арцём Бычкоў 2000
  ПА Антон Гурноўскі 1998
  ПА Аляксей Зелянкевіч 1993
  ПА Арцём Коцін 1998
  ПА Ілья Навіцкі 1998
  ПА Максім Новік 1986
  ПА Юрый Пустаход 1986
  ПА Сяргей Русак 1989
  ПА Павел Сабіла 1992
  ПА Аляксей Чарнякоў 2000
7   Нап Ілья Казлоў 2001
10   Нап Аляксандр Плячысцік 1984
11   Нап Арцём Цімахавец 2000
13   Нап Аляксандр Савіцкі 2002
  Нап Віктар Завадзіч 1996
  Нап Арцём Камісарук 1998
  Нап Яўген Карпека 1994
  Нап Павел Шаўчук 2002

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 16 15 2 2 11 20—44 6 1/32 фіналу
1992/1993 Трэцяя (Д3) 12 30 9 6 15 36—55 24 1/32 фіналу
1993/1994 Трэцяя (Д3) 18 34 4 7 23 29—98 15
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 20 6 4 10 27—38 22
2003 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 18 4 3 11 30—57 15
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 24 16 1 7 51—33 49
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 22 11 4 7 41—38 37
2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 3 14 8 0 6 27—21 24
Фінальны этап 3 14 7 2 5 32—22 23
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 6 16 6 4 6 28—32 22
Фінальны этап 11 20 11 4 5 44—27 37
2009 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 26 14 2 10 45—40 44
2010 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 24 8 6 10 43—63 30
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 12 26 7 5 14 43—67 26
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 12 26 6 3 17 46—69 21
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 6 24 12 1 11 60—55 37
2014 Другая — Б (Д3) 7 22 8 4 10 36—56 28 1/128 фіналу
Матчы за 13 месца1 14 2 1 0 1 4—8
2015 Другая — Б (Д3) 3 18 12 2 4 45—21 38 1/64 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 6 14² 5 2 7 14—19 17
2016 Другая (Д3) 3 24 13 6 5 68—34 45 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2017 Другая (Д3) 4 26 16 3 7 74—37 51 1/64 фіналу Адмова і вяртанне ў Другую лігу
2018 Другая (Д3) 12 28 9 4 15 37—54 31 1/16 фіналу
2019 Другая (Д3) 1/16 фіналу
  • 1 Стыкавыя матчы супраць шклоўскага «Спартака», які заняў 7 месца ў групе А (1:6, 3:2).
  • 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—1—4, розніца мячоў 7—9.

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць