ФК Спартак Шклоў

беларускі футбольны клуб

«Спартак»беларускі футбольны клуб з горада Шклоў. Заснаваны ў 1992 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Спартак
ФК Спартак Шклоў.gif
Заснаваны 1992
Горад Шклоў, Беларусь
Стадыён «Спартак»
Умяшчальнасць: 2500
Галоўны трэнер Дзмітрый Цярэнцьеў
Чэмпіянат Другая ліга
2022 9-16 месцы

ГісторыяПравіць

«Спартак» доўгі час гуляў у Другой лізе, некаторы час шклоўскі клуб быў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра».

Доўгі час «Спартак» быў трывалым прэтэндэнтам на павышэнне, і ў рэшце рэшт клуб трапіў у Першую лігу. Але, правёўшы там два сезоны, вярнуўся ў Другую лігу. У 2010 годзе клуб па фінансавых прычынах перайшоў у чэмпіянат Магілёўскай вобласці[1].

У красавіку 2014 года, пасля трох гадоў адсутнасці на рэспубліканскай арэне, шклоўскі клуб зноў стаў удзельнікам Другой лігі[2]. У выніку каманда апынулася ў сярэдзіне таліцы, заняўшы 13 месца з 24.

У сезоне 2015 «Спартак» стаў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра», да складу шклоўцаў далучыліся былыя дублёры магіляўчан. У Другой лізе каманда ішла ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваёй групы і не прэтэндавала на выхад у фінальны раўнд, але здолела стварыць невялікую сенсацыю ў Кубку Беларусі, перайграўшы спачатку фаварыта Другой лігі «Узду», а потым у першым матчы 1/16 фіналу атрымаўшы валявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (2:1), хоць той і быў прадстаўлены дубліруючым складам. Гэтае паражэнне стала для барысаўчан першым у сезоне 2015.

У пачатку 2016 года «Спартак» вырашыў не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3]. У 2016—2020 гадах клуб удзельнічаў у чэмпіянаце Магілёўскай вобласці, дзе ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам.

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Спартак» зноў далучыўся да Другой лігі.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1992—1993: «Спартак»
  • 2001: «Дняпро»
  • 2001—2002: «Спартак-ВАР-Дняпро»
  • 2003—2004: «Спартак-ВАР»
  • 2005—2013: «Спартак»
  • з 2014: «Спартак-Шклоў»

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 12 15 2 8 5 19–27 12 1/32 фіналу
1992–93 Трэцяя (Д3) 14 30 7 5 18 33–56 19 1/32 фіналу
1996 Трэцяя — Б (Д3) 14 26[A] 0 0 26 9–97 0
2001 Другая (Д3) 6 34 18 5 11 60–39 59
2002 Другая (Д3) 4 24 12 8 4 46–18 44
2003 Другая (Д3) 3 28 16 4 8 60–35 52
2004 Другая (Д3) 5 24 14 4 6 61–24 46 1/32 фіналу
2005 Другая (Д3) 3 26 15 4 7 53–28 49 1/16 фіналу
2006 Другая (Д3) 3 32 25 4 3 74–20 79 1/8 фіналу
2007 Другая (Д3) 3 30 20 4 6 66–26 64 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2008 Першая (Д2) 8 26 8 6 12 28–37 30 1/32 фіналу
2009 Першая (Д2) 14 27[B] 4 8 15 22–48 20 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2010 Другая (Д3) 10 34 14 6 14 54–59 48 1/32 фіналу
2011 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[4] 4 18 11 0 7 48–36 33
2012 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[5] 5 18 10 0 8 47–34 30
2013 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[6] 3 18 11 4 3 46–23 37
2014 Другая — А (Д3) 7 22 9 3 10 26–31 30
Матчы за 13 месца[C] 13 2 1 0 1 8–4
2015 Другая — А (Д3) 7 18 6 4 8 24–23 22 1/16 фіналу
Матчы за 13 месца[D] 14 2 1 0 1 2–2
2016 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[7] 5 16 9 1 6 35–26 28
2017 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[8] 4 14 8 2 4 24–23 26
2018 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[9] 3 10 4 3 3 21–17 15
2019 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[10] 1 12 10 0 2 40–8 30
2020 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[11] 3 12 8 1 3 24–14 25 1/32 фіналу
2021 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 6 18 3 3 12 22–52 12 1/64 фіналу
2022 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 2 14 11 1 2 64–20 34 1/64 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 1 0 1 4–5
2023 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 1/64 фіналу
  1. Каманда знялася з турніру ў другім крузе, у застаўшыхся матчах залічаны тэхнічныя паражэнні 0:3.
  2. Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць мазырскай «Славіі».
  3. Стыкавыя матчы супраць клуба «Клецк», які заняў 7 месца ў групе Б (6:1, 2:3).
  4. Стыкавыя матчы супраць клуба «Вертыкаль» (Калінкавічы), які заняў 7 месца ў групе Б (0:1, 2:1 — паражэнне па меншай колькасці выязных галоў).

Галоўныя трэнерыПравіць

Вядомыя ігракіПравіць

Зноскі