Уладзіслаў Уладзіміравіч Марозаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Марозаў)

Уладзіслаў Марозаў (нар. 12 кастрычніка 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік партугальскага клуба «Арока» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Уладзіслаў Марозаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Уладзіміравіч Марозаў
Нарадзіўся 12 кастрычніка 2000(2000-10-12)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 84 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Арока
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2018—2020 Беларусь Рух (Брэст) 38 (10)
2021—2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 54 (11)
2023 Беларусь Дынама (Мінск) 28 (16)
2024— Партугалія Арока
Нацыянальная зборная[* 2]
2019—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (3)
2023— Беларусь Беларусь 11 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе стаў гуляць у аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, адзначыўшыся ў стыкавых матчах з магілёўскім «Дняпром» трыма галамі. У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 18 красавіка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Мінска» (1:0), выйшаўны на замену ў канцы сустрэчы.

У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход нападніка[3]. Стаў іграком асновы, у сезоне 2021 часцей выхадзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам да лютага 2024 года[4]. У сезоне 2022 спачатку выхадзіў на замену, з мая замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2023 года перайшоў у мінскае «Дынама»[5]. У якасці асноўнага нападніка дапамог камандзе заваяваць чэмпіёнства, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны найлепшым нападнікам і найлепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі[6][7].

У студзені 2024 года перайшоў у партугальскі клуб «Арока»[8].

Міжнародная кар’ера

правіць

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Літвы (1:0).

25 сакавіка 2023 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2024 супраць Швейцарыі (0:5).

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама Брэст   29 5
2018 (1) дубль Дынама Брэст   15 6
2018 (2) Д3 Рух   14 8
2019 Д2 Рух   17 2
2020 Д1 Рух   7 0
2021 Д1 Іслач   25 4
2022 Д1 Іслач   29 7
2023 Д1 Дынама Мінск   28 16

Крыніцы

правіць
  1. https://dynamo-brest.by/team/second-team/midfielders/vladislav-morozov
  2. а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Vladislav-Morozov-543&season=2023MEN
  3. Морозов из "Руха" перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (17 лютага 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  4. Морозов продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  5. Владислав Морозов официально перешел в минское "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2023. Праверана 18 студзеня 2023.
  6. Игнатович стал лучшим вратарем высшей лиги-2023, Карпович - лучшим защитником, Ковалевич - лучшим тренером (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 30 студзеня 2024.
  7. Морозов стал лучшим игроком чемпионата Беларуси - 2023 (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 30 студзеня 2024.
  8. Владислав Морозов перешел в португальскую "Ароку" (руск.). football.by (29 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.