Іван Сяргеевіч Верас

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Іван Верас)

Іван Верас (нар. 22 красавіка 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Іван Верас
Поўнае імя Іван Сяргеевіч Верас
Нарадзіўся 22 красавіка 1997(1997-04-22)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 29 (9)
2018 Беларусь Чысць 13 (3)
2019 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 27 (15)
2020 Беларусь Смалявічы 12 (0)
2020—2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 36 (5)
2022 Мальдывы Юнайтэд Віктары 21 (13)
2023 Індыя Аіджал 8 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 верасня 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль бабруйскай «Белшыны». На наступны год, калі бабруйская каманда выбыла ў Першую лігу, стаў іграком асноўнага складу. У пачатку 2018 года падоўжыў кантракт[3], аднак правёў за «Белшыну» толькі два матчы, пасля чаго пакінуў клуб. У другой палове 2018 года выступаў за «Чысць», дзе быў адным з асноўных ігракоў, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.

У сакавіку 2019 года папоўніў склад мікашэвіцкага «Граніта»[4], дзе стаў асноўным нападнікам. З 15 галамі стаў трэцім бамбардзірам Першай лігі 2019. У студзені 2020 года перайшоў у «Смалявічы»[5], якія выйшлі ў Вышэйшую лігу. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену, гуляў за дубль. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[6].

У жніўні 2020 года далучыўся да «Крумкачоў»[7], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічную каманду[9].

У студзені 2022 года папоўніў склад клуба «Юнайтэд Віктары» з Мальдываў[10], падпісаўшы кантракт на 10 месяцаў[11]. Па выніках сезона 2022 з 13 галамі стаў трэцім бамбардзірам чэмпіянату Мальдываў. Восенню 2022 года доўгі час не мог пакінуць Мальдывы, бо клуб не разлічыўся з футбалістам[12].

У лютым 2023 года перайшоў у клуб «Аіджал» з індыйскай I-лігі[13]. Пакінуў клуб у красавіку 2023 года, забіўшы за яго 4 галы ва ўсіх турнірах[14].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Белшына   28 9
2017 Д2 Белшына   27 9
2018 (1) Д2 Белшына   2 0
2018 (2) Д2 Чысць   13 3
2019 Д2 Граніт   27 15
2020 (1) Д1 Смалявічы   12 0
2020 (2) Д2 Крумкачы   11 3
2021 Д2 Крумкачы   25 2
2022 Д1 Юнайтэд Віктары   21 13
2022/23 (2) Д1 Аіджал   8 2

Крыніцы правіць

  1. а б https://www.pressball.by/footballstat/ivan_veras/
  2. https://web.archive.org/web/20170606223258/http://www.fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/38765-veras-i-s
  3. Жевнеров и Тупчий подписали контракты с "Белшиной", Моталыго и Верас продлили соглашения
  4. Полузащитник Верас перешел в "Гранит"
  5. Музыченко и Верас подписали контракты со "Смолевичами"
  6. Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи»
  7. "Крумкачы" подписали Вераса
  8. НФК "Крумкачы" еще на год продлил контракт с нападающим Верасом
  9. "Крумкачы" расторгли контракт с Верасом
  10. Нападающий НФК "Крумкачы" уехал играть на Мальдивы
  11. Белорус Иван Верас решил играть в футбол на Мальдивах
  12. Футбол. Белорус Иван Верас на Мальдивах несколько месяцев не получает зарплату и не может улететь домой (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2022. Праверана 2 лютага 2023.
  13. Иван Верас сменил Мальдивы на Индию (руск.). football.by (2 лютага 2023). Праверана 2 лютага 2023.
  14. Иван Верас, в апреле покинувший "Аиджал", рассматривает варианты продолжения карьеры в Азии (руск.). football.by (13 верасня 2023). Праверана 14 верасня 2023.