Мікалай Мікалаевіч Зянько
Мікалай Зянько (нар. 11 сакавіка 1989, Орша) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Мікалай Мікалаевіч Зянько | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 сакавіка 1989[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2007 года праходзіў у асноўны склад, аддаваўся ў арэнды. У 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Мінска», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[4], але пры гэтым страціў месца ў асноўным складзе і звычайна толькі з’яўляўся на замену. У ліпені 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, але пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных.
У лютым 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. У складзе слуцкага клуба спачатку быў асноўным нападнікам, але потым перамясціўся на пазіцыю атакуючага паўабаронцы. У студзені 2015 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[6]. У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, і ў студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[7].
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[8]. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў Мікашэвічы, а ў жніўні падпісаў кантракт з малдаўскім клубам «Мілсамі»[9].
У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі»[10]. Замацавацца ў асноўным складзе, аднак, не здолеў, згуляўшы ўсяго ў пяці матчах, гуляў таксама за дубль. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і неўзабаве Зянько пакінуў мазырскі клуб[11].
У лютым 2018 года трэніраваўся з мінскім «Тарпеда», а пазней далучыўся да таджыкскага клуба «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» выйграў Суперкубак Таджыкістана (2 сакавіка 2018 года, 3:2 супраць «Худжанда»), забіў гол і быў прызнаны найлепшым іграком сустрэчы[12].
У ліпені 2018 года стаў іграком «Гарадзеі»[13], дзе пераважна зрэдку выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў клуб.
У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але ў выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»[14]. Быў асноўным нападнікам лідчан, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мінскімі «Крумкачамі» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[15]. У складзе камандзе звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў «Крумкачы»[16] і перайшоў у «Смаргонь»[17], дзе замацаваўся ў стартавым складзе, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», дзе быў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне. У пачатку 2022 года трэніраваўся з «Маладзечнам», а пазней далучыўся да «Ліды» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[18]. У ліпені 2022 года вярнуўся ў «Оршу»[19]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022.
У ліпені 2023 года далучыўся да мінскага «Трактара»[20], дзе гуляў да канца сезона.
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за моладзевую зборную Беларусі, згуляў адзін матч у алімпійскай зборнай.
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2008, 2009, 2012
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Малдовы: 2017
- Уладальнік Суперкубка Таджыкістана: 2018
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2006 | Д3 | Змена | 23 | 0 |
2007 | Д1 | Мінск | 2 | 0 |
2008 | Д2 | Мінск | 15 | 0 |
2009 (1) | Д2 | Ведрыч-97 | 13 | 7 |
2009 (2) | Д2 | Белшына | 9 | 1 |
2010 | Д1 | Мінск | 5 | 0 |
2011 | Д1 | Мінск | 23 | 1 |
2012 | Д2 | Дняпро | 26 | 11 |
2013 | Д1 | Дняпро | 12 | 1 |
2014 | Д1 | Слуцк | 31 | 5 |
2015 | Д1 | Слуцк | 18 | 0 |
2016 (1) | Д1 | Граніт | 11 | 0 |
2016/17 | Д1 | Мілсамі | 20 | 4 |
2017 (2) | Д1 | Славія | 5 | 0 |
2018 (1) | Д1 | Істыклол | 8 | 2 |
2018 (2) | Д1 | Гарадзея | 5 | 0 |
2019 | Д2 | Ліда | 27 | 10 |
2020 (1) | Д2 | Крумкачы | 9 | 1 |
2020 (2) | Д2 | Смаргонь | 14 | 6 |
2021 | Д2 | Орша | 32 | 9 |
2022 (1) | Д2 | Ліда | 7 | 0 |
2022 (2) | Д2 | Орша | 12 | 2 |
2023 (2) | Д3 | Трактар | 7 | 3 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[21].
Крыніцы
правіць- ↑ Nikolai Zenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1735-anketa-krumkacha-mikalaj-zyanko
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/nikolai_zenko/
- ↑ Николай Зенько подписал контракт с "Днепром", Яков Залевский покинул могилевскую команду (руск.). football.by (15 студзеня 2013). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Николай Зенько перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (13 лютага 2014). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (30 студзеня 2015). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ "Слуцк" расстался с Зенько и Гаврюшко (руск.). football.by (12 студзеня 2016). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды "Гранита" (руск.). football.by (20 лютага 2016). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Offside.by: Зенько перешел в молдавский «Милсами» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Николай Зенько подписал контракт со "Славией" (руск.). football.by (4 жніўня 2017). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию" (руск.). football.by (2 снежня 2017). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Николай Зенько - лучший игрок матча за Суперкубок Таджикистана-2018 (руск.). football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Ряды "Городеи" пополнили серб и два белоруса (руск.). football.by (6 ліпеня 2018). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Николай Зенько подписал контракт с "Лидой" (руск.). football.by (22 сакавіка 2019). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Николай Зенько укрепил ряды НФК (руск.). Афіцыйны сайт «Крумкачоў».(недаступная спасылка)
- ↑ Николай Зенько ушел из "Крумкачей" (руск.). football.by (8 ліпеня 2020). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Николай Зенько перешел в "Сморгонь" (руск.). football.by (10 ліпеня 2020). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Белый, Копач, Рогач и Зенько стали игроками "Лиды" (руск.). football.by (24 сакавіка 2022). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Николай Зенько сменил "Лиду" на "Оршу" (руск.). football.by (6 ліпеня 2022). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ "Трактор" подписал двух бывших игроков молодежной сборной Беларуси (руск.). football.by (27 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.