ФК Слонім-2017

беларускі футбольны клуб

«Слонім-2017» — беларускі футбольны клуб з горада Слонім. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Слонім-2017
ФК Слонім.jpeg
Поўная назва Дзяржаўная спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Слонім 2017“»
Заснаваны 2009
Горад Слонім, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 2220
Дырэктар Аляксей Нічыпар
Галоўны трэнер Ягор Дзмітрачкоў
Чэмпіянат Першая ліга
2023 15 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

правіць

«Белтрансгаз»

правіць

Клуб быў заснаваны ў 2009 годзе пад назвай «Белтрансгаз». Галоўным спонсарам стала слонімскае ўпраўленне магістральных газапровадаў.

Новаствораны клуб адразу перамог у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 2011 годзе клуб доўгі час змагаўся за выхад у Першую лігу, але заняў трэцяе месца. У сезоне 2012 клуб датэрмінова гарантаваў сабе месца ў Першай лізе, заняўшы ў выніку другое месца.

Клуб меў агульны стадыён з іншым слонімскім футбольным клубам, «Камунальнікам». У 2011 годзе «Камунальнік» вылецеў у Другую лігу, і два гады (да выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу) існавала «слонімскае дэрбі».

«Слонім»

правіць

Пасля выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу было ўзнята пытанне аб мэтазгоднасці існавання ў горадзе двух футбольных клубаў. У выніку, у студзені 2013 «Белтрансгаз» быў рэарганізаваны шляхам аб’яднання з «Камунальнікам»[1]. Клуб атрымаў назву «Слонім» і месца ў Першай лізе. Ігракі і трэнерскі штаб ў асноўным перайшлі з «Белтрансгаза», але заснавальнікам клуба стала не прадпрыемства «Белтрансгаз», а Слонімскі райвыканкам.

Амаль увесь сезон 2013 каманда правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — больш за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад канец турніру каманда стала трывала набіраць ачкі, але ўзняцца вышэй канкурэнтаў не змагла. У выніку — 13 месца.

Перад сезонам 2014 каманду пакінулі амаль усе асноўныя ігракі. Замест іх склад «Слоніма» утварылі мясцовыя футбалісты, а таксама ігракі, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клубах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся з пінскай «Хваляй» за захаванне прапіскі ў Першай лізе. Увосень 2014 года «Слонім» выступаў паспяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў Другую лігу, але вышэй 15-га месца ўзняцца яна так і не здолела.

У сезоне 2015 «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам вопытных ігракоў, дзякуючы чаму скончыў сезон на 9-м месцы, аднак у наступным сезоне апусціўся на 11-е.

«Слонім-2017»

правіць

У пачатку 2017 года новым трэнерам каманды стаў Вячаслаў Царук, які заняў месца нязменнага да таго рулявога сланімчан Аляксея Шубянка. Неўзабаве стала таксама вядома пра пераймевананне клуба ў «Слонім-2017»[2]. Пад кіраўніцтвам новага трэнера слонімскі клуб паспяхова пачаў сезон 2017. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сезона на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 года Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клуб правёў значна горш, апусціўшыся на выніковае 11-е месца.

Сезон 2018 каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сезон на сёмым месцы. Першая палова сезона 2019 атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была пачата другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся, у выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сезон восьмай. У 2021 годзе ў камандзе гулялі пераважна маладыя футбалісты, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду ў іншых клубах. Няблага пачаўшы сезон, каманда неўзабаве апусцілася ўніз, а пасля апынулася на апошнім 12-м радку, дзе засталася да канца турніру. З-за планаванага пашырэння лігі, аднак, апошняя каманда не выбывала ў Другую лігу, і «Слонім-2017» застаўся ў Першай лізе.

У пачатку 2022 года новым галоўным трэнерам стаў Ігар Латаш. Каманда дрэнна пачала чэмпіянат і доўгі час ішла на апошнім радку, аднак у другой палове сезона вынікі палепшыліся, і ў выніку «Слонім-2017» фінішаваў 11-м з 13. Сезон 2023 пачаўся для каманды няблага, аднак пасля шэрагу паражэнняў «Слонім-2017» адкаціўся ў канец табліцы. У верасні 2023 года быў звольнены галоўны трэнер Ігар Латаш, каманду ў якасці выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнера прыняў яго памочнік Георгій Татарашвілі[3], аднак гэта толькі часова дапамагло выправіць вынікі. Каманда скончыла сезон на 15-м месцы з 17.

Папярэднія назвы

правіць
  • 2009—2012: «Белтрансгаз»
  • 2013—2017: «Слонім»
  • з 2017: «Слонім-2017»

Дасягненні

правіць

Цяперашні склад

правіць

Станам на жнівень 2024 года[4].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Максім Макараў 2001
88   Бр Андрэй Агапаў 1998
4   Аб Арцём Трушынскі 2005
5   Аб Дзмітрый Вячорка 2001
8   Аб Кірыл Крутарожкін 2000
12   Аб Віталь Шалычаў 2001
14   Аб Тайсір Адамчык 2002
16   Аб Артур Чуйко 2006
17   Аб Арцём Толкін (капітан) 2000
29   Аб Віталь Пара 2004
Паз. Імя Нар.
34   Аб Аляксей Арловіч 2002
3   ПА Ілья Лебедзеў (у арэндзе з «Нёмана») 2005
7   ПА Максім Клунок 2000
9   ПА Аляксандр Чыж 2002
11   ПА Асадбек Мірзажонаў 2003
13   ПА Ягор Пятроў (у арэндзе з «Нёмана») 2004
10   Нап Уіздам Дуглас 2003
15   Нап Мікіта Чуйко 2006
18   Нап Уладзіслаў Звягаў 2004
77   Нап Віктар Берг 1994

Трэнерскі штаб

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2009 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 1 20 15 4 1 51–13 49 Пераход у Другую лігу
2010 Другая (Д3) 12 34 9 13 12 46–65 40 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 3 30 20 4 6 84–29 64 1/16 фіналу
2012 Другая (Д3) 2 36 24 6 6 95–35 78 1/8 фіналу   Выхад у Першую лігу
2013 Першая (Д2) 13 30 7 13 10 38–45 34 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 15 30 6 12 12 32–50 30 1/32 фіналу
2015 Першая (Д2) 9 30 13 2 15 41–55 41 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 11 26 6 6 14 36–49 24 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 11 30 10 7 13 33–46 37 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 7 28 9 9 10 37–37 36 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 13 28 4 9 15 18–47 21 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 8 26 8 6 12 22–32 30 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 12 33 3 7 23 27–62 16 1/32 фіналу
2022 Першая (Д2) 11 24 5 3 16 24–53 18 1/32 фіналу
2023 Першая (Д2) 15 32 5 7 20 26–63 22 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Футбол. "Белтрансгаз" и "Коммунальник" объединили в ФК "Слоним" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023.
  2. «Слоним» сменил владельца и был переименован в «Слоним-2017» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Временно исполняющим обязанности главного тренера ФК "Слоним 2017" (руск.). Telegram-канал ФК "Слоним-2017"/FC "Slonim-2017" (1 верасня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  4. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі

правіць