Тайсір Ахмедавіч Адамчык

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Тайсір Адамчык)

Тайсір Адамчык (нар. 11 мая 2002) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слонім-2017».

Футбол
Тайсір Адамчык
Поўнае імя Тайсір Ахмедавіч Адамчык
Нарадзіўся 11 мая 2002(2002-05-11)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слонім-2017
Нумар 6
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2022 Беларусь Мінск 1 (0)
2021   Беларусь Слонім-2017 16 (0)
2022—2023 Беларусь Слонім-Сіці 10 (3)
2023— Беларусь Слонім-2017
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 сакавіка 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец «Мінска», з 2018 года пачаў выступаць за дубль клуба, а з 2019 года стаў часам прыцягвацца і да асноўнай каманды клуба. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды пачаў трэніравацца з асноўнай камандай «Мінска»[3]. 18 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць мінскага «Дынама» (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым у асноўнай камандзе не з’яўляўся, гуляў за дубль. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[4].

У жніўні 2022 года далучыўся да клуба «Слонім-Сіці» ў Другой лізе. У ліпені 2023 года перайшоў у «Слонім-2017»[5].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2018 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года — у элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Мінск   7 0
2019 дубль Мінск   17 0
2020 дубль Мінск   15 1
2021 (1) дубль Мінск   ? 0
2021 (2) Д2 Слонім-2017   16 0
2022 (1) Д1 Мінск   1 0
2022 (2) Д3 Слонім-Сіці   7 3
2023 (1) Д3 Слонім-Сіці   3 0

Заўвагі правіць