Жыровіцы

аграгарадок у Беларусі

Жыро́віцы[2] (трансліт.: Žyrovicy, руск.: Жировицы) — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Шчара (за 1 км ад яе). Адміністрацыйны цэнтр Жыровіцкага сельсавета. Насельніцтва 2570 чал. (2005). Знаходзяцца за 10 км на поўдзень ад Слоніма, за 138 км ад Гродна; на аўтамабільнай дарозе, што злучае Слонім з шашой Мінск — Брэст.

Аграгарадок
Жыровіцы
В. Жыровічы - Ансамбаль Сьвята-Усьпенскага манастыра PICT3028.jpg
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Аграгарадок з
Вышыня цэнтра
149 м[1]
Насельніцтва
2 570 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Паштовыя індэксы
231822
Аўтамабільны код
4
Жыровіцы на карце Беларусі ±
Жыровіцы (Беларусь)
Жыровіцы
Жыровіцы (Гродзенская вобласць)
Жыровіцы

Жыровіцы — былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Навагрудчыны), колішні грэка-каталіцкі цэнтр Літвы. У наш час у былых базыльянскіх мурах размяшчаецца манастырскі комплекс БЭМП.

НазваПравіць

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Жыровічы» ўтварыўся да прозвішча Жыровіч[3]. Афіцыйная форма назвы вёскі — Жыро́віцы[4]. Існуе меркаванне, што апошняя ўзнікла пад польскім уплывам (ад польск.: Żyrowice)[5].

ГісторыяПравіць

У сярэдзіне XV ст. Жыровічы належалі Гойцавічам (вядомы браты Юшка, Івашка і Федзька), але да канца стагоддзя іх род згас. Паміж 1493—1495 гадамі вялікі князь Аляксандр даў Жыровічы свайму маршалку Солтану Аляксандравічу. У 1495 годзе пан Солтан памёр пакінуўшы адзінага непаўнагадовага сына Аляксандра.

 
Гістарычны герб

Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) Жыровіцы ў складзе Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1565 года пачалі праводзіцца кірмашы[6]. Пад 1587 годам упершыню згадваецца Жыровіцкі манастыр. З 1610-х мясціна знаходзілася ў валоданні Л. Сапегі, потым І. Мялешкі.

У 1624 годзе Жыровіцы атрымалі статус мястэчка, а ў 1652 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў паселішчу Магдэбургскае права. Неўзабаве Жыровіцы сталі буйным гандлёвым цэнтрам, які карыстаўся ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу»[7] Падчас Трынаццацігадовай вайны ў 1655 годзе казацкія загоны спалілі мястэчка і манастыр[6].

19 верасня 1730 года ў Жыровіцах адбылася ўрачыстая каранацыя цудоўнага абраза Маці Божай. Карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, ахвяравала княгіня Ганна Радзівіл. Абраз захоўваўся пад шклом у залачоных шатах[8].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жыровіцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. Цягам 1810—1828 тут знаходзілася рэзідэнцыя грэка-каталіцкага епіскапа Брэсцага. У 1828—1839 гадах Жыровіцы былі цэнтрам Літоўскай уніяцкай, а ў 1840—1845 гадах — Літоўскай праваслаўнай епархіі. У 1880-я ў мястэчку дзейнічалі 3 царквы; працавалі духоўнае і жаночае народнае вучылішчы, 3 крамы, 3 шынкі; рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы.

У Першую сусветную вайну Жыровіцы занялі нямецкія войскі. У 1919—1920 гадах мястэчка пераходзіла з рук у рукі — ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Жыровіцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Жыровіцы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Слонімскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 год тут было 430 двароў, на 1994 год — 650. У 2005 годзе Жыровіцам прысвоены статус аграгарадка[9].

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1830 г. — 226 муж., з іх шляхты 22, духоўнага саслоўя 11, мяшчан-хрысціян і сялян 187, жабракоў 6[10].
  • XX стагоддзе: 1921 г. — 508 чал.[11]; 1971 г. — 2597 чал.[12]; 1994 г. — 3500 чал.[13]; 1993 г. — 2905 жыхароў, 645 двароў[14].
  • XXI стагоддзе: 2005 г. — 2570 чал.

АдукацыяПравіць

У Жыровіцах працуюць дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж (з 1945), сярэдняя школа (з 1966) і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова.

МедыцынаПравіць

Медыцынскія паслугі аказваюць бальніца і амбулаторыя.

ЭканомікаПравіць

12 гандлёвых прадпрыемстваў, філіял Беларусбанка і пошта.

Турыстычная інфармацыяПравіць

 
Выгляд манастыра ў XIX ст.

Жыровіцы — цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Уваходзяць у турыстычныя маршруты «Мураваны летапіс Панямоння», «Мураваны летапіс Слоніма і Жыровіцаў»[15].

СлавутасціПравіць

У вёсцы размяшчаецца архітэктурны комплекс былога ўніяцкага (цяпер праваслаўнага) Свята-Успенскага манастыра, які складаецца з наступных збудаванняў:

Апроч таго, на паўночнай ускраіне вёскі, на могілках, захавалася драўляная царква Свята-Георгіеўская царква (кан. XVIII ст.).

Страчаная спадчынаПравіць

  • Сядзіба «Старыя Жыровіцы»

ГалерэяПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Цікавыя фактыПравіць

  • У Жыровіцах забаранялася сяліцца яўрэям; паводле дакумента часоў Яна Казіміра (захоўваўся яшчэ ў канцы XIX ст.) яўрэям не дазвалялася нават спыняцца тут на начлег, а ў часе праезду праз мястэчка яны мусілі ісці пешшу, з непакрытай галавой і басанож[16]

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Жыро́вічы
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 124.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  5. Сяргей Чыгрын. Назвы нашых вёсак Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Газета Слонімская» № 653, 9 снежня 2009.
  6. а б ЭнцВКЛ, 2005
  7. Жыровічы Архівавана 29 жніўня 2008. // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  8. Анатоль Бутэвіч. Цудатворная i збаўча-моцная абярэжніца Беларусі // «Звязда» № 98—99, 18 мая 2001.
  9. КЛУБНЫЕ УЧРЕЖДЕНИЯ РАЙОНА Архівавана 11 верасня 2014.
  10. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.  — С. 414.
  11. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII, Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  12. ЭГБ, 1996, с. 386
  13. ЭГБ, 1996, с. 385
  14. Беларусь, 1995
  15. Жировичи // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  16. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 48.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць