Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч

Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч (28 жніўня 1940, в. Любкаўшчына Стаўбцоўскага раёна, Мінская вобласць — 28 кастрычніка 2016, Мінск) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (2003).

Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч
Дата нараджэння 28 жніўня 1940(1940-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 2016(2016-10-28) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец
Навуковая сфера мастацтвазнаўства[2]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў БДУ (1962). З 1965 у Інстытуце ядзернай энергетыкі, у 1979—2003 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. З 2004 у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Даследуе мастацтва эпохі барока (скульптуру, іканапіс, алтарнае малярства, іканаграфію) і гісторыю рэлігіі на Беларусі (беларускія манастыры).[3]

Адзін з аўтараў двухтомнага даведніка «Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі» (Варшава, 1996, 2000), аўтар кніг «„Маці Божая Снежная“ ў Беларусі» («Про Хрысто, 2003»), «Абраз Маці Божай Будслаўскай» («Про Хрысто, 2004»), укладальнік і адзін з аўтараў альбома «Музей старажытнабеларускай культуры» (Мн., 2004).

Памёр 28 кастрычніка 2016 года[4].

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2022.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. ЭнцВКЛ 2005.
  4. Ушел из жизни Александр Адамович Ярошевич Архівавана 1 лістапада 2016..

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць