Адкрытае акцыянернае таварыства Ашчадны банк «Беларусбанк» — найбуйнейшы ў Беларусі банк, займае лідзіруючыя пазіцыі ў беларускай банкаўскай сістэме па ўзроўні ўласнага капіталу, актываў, крэдытаў, дэпазітаў[8]. Унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.

Беларусбанк
Тып ААТ[d]
Заснаванне 26 снежня 1922[1]
Краіна
Адрас
Галіна фінансавыя паслугі[d] і банкаўская справа[d]
Прадукцыя фінансавыя паслугі[d]
Уласны капітал
  • 5,83 млрд Br (2021)[3]
Абавязацельствы 35 404 655 000 Br[3]
Чысты прыбытак
  • 385 млн Br (2021)[3]
Актывы
  • 41,2 млрд Br (2021)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 12 014 чал. (2021)[4]
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь[5]
Даччыныя кампаніі ААТ НКФА АРІП[6][7]
Сайт belarusbank.by (бел.)(руск.)(англ.)
Памятная манета «80 гадоў Беларусбанку»

Гісторыя

правіць

У часы СССР з 1922 па 1987 год у краіне дзейнічала сістэма Дзяржаўных працоўных ашчадных кас СССР. У  1987 годзе быў утвораны Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР, які праз чатыры гады, у 1991 годзе, быў ператвораны ў Ашчадны банк Беларусі. У 1995 годзе ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ашчадны банк Беларусі аб’яднаны з акцыянерным камерцыйным банкам «Беларусбанк» у цяперашняе ААТ «ААБ Беларусбанк».

У 1996 годзе ў склад банка ўвайшлі галіновыя банкі «Белсувязьбанк» і «Белжелдорбанк». Укаранёна сістэма «Кліент-банк». У гэты ж час банк становіцца паўнапраўным членам міжнароднай плацежнай сістэмы Europay International. Праз год адкрываюцца прадстаўніцтвы «Беларусбанка» ў Расіі (Масква) і Польшчы (Варшава).

У 2000 годзе банк стаў паўнапраўным членам міжнароднай плацежнай сістэмы VISA International.

У 2003 годзе «Беларусбанк» адкрыў прадстаўніцтва ў Германіі (Франкфурт-на-Майне).

У 2005 годзе быў далучаны камерцыйны банк «МінскКомплексБанк».

У чэрвені 2007 года «Беларусбанк» першым у краіне адкрывае прадстаўніцтва ў Пекіне. Праз год укараняюцца валютна-абменныя аперацыі валютай Народнага банка Кітая.

У верасні 2010 года падпісана першае ў гісторыі банкаўскай сістэмы трохбаковае Рамачнае пагадненне з французскім і бельгійскім банкамі. Наладжана супрацоўніцтва з банкамі больш чым у 30 краінах. Сярод лідараў: Германія, Швейцарыя, Кітай, Польшча і Турцыя. У снежні быў прыцягнуты самы буйны ў гісторыі беларускай банкаўскай сістэмы сіндыкаваны крэдыт у памеры 145 млн дол. ЗША. Тады ж банк перасягнуў 4-х мільённы рубеж па эмісіі пластыкавых картак (на 1 студзеня 2010 года ў абарачэнні знаходзілася 4,9 млн картак).

У маі 2012 года «Беларусбанк» стаў афіцыйным членам Міжнароднага інстытута ашчадных банкаў (WSBI) — адной з найбуйнейшых банкаўскіх асацыяцый, якія прадстаўляюць інтарэсы ашчадных банкаў і ўстаноў рознічных банкаўскіх паслуг ва ўсім свеце. У гэтым жа годзе «Беларусбанк» становіцца банкам-партнёрам Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Адначасова з гэтым «Беларусбанк» стаў першым банкам у Беларусі, які атрымаў сертыфікат на эквайрынг бескантактавых карт у РБ (Visa payWave).

16 жніўня 2013 года падпісаны дагавор аб стварэнні ЗАТ «БЕЛКАРТ». Заснавальнікамі выступілі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк».

У 2015 годзе «Беларусбанк» прыцягнуў рэкордны ў айчыннай банкаўскай гісторыі сіндыкаваны крэдыт у памеры 203 мільёна еўра.[9] У 2016 годзе «Беларусбанк» закрыў сваё прадстаўніцтва ў Польшчы[10], а  ў 2018 — у Маскве[11].

Уласнікі і кіраўніцтва

правіць
 
Галоўны будынак.
г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18

Кантрольны пакет акцый банка з’яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь. Мажарытарны пакет акцый «Беларусбанка» належыць Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці Рэспублікі Беларусь — 98,76 % — прамое валоданне і 1,19 % — ускоснае (адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі). Фізічныя асобы валодаюць 0,0152 % акцый.[12]

Наглядальны савет

Каардынуючую функцыю банка выконвае Наглядальны савет, які ўзначальвае Дзмітрый Крутой[13].

Старшыні праўлення

Дзейнасць

правіць

«Беларусбанк» — універсальны банк, які працуе як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі, а таксама аказвае інвестыцыйна-банкаўскія паслугі. Па стане на жнівень 2018 года ў банку абслугоўваліся больш за 80 тысяч юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Сярод буйных кліентаў — ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», ТАА «Еўраторг».[14]

Па маштабу філіяльнай сеткі «Беларусбанк» займае першае месца ў ТОП-10 найбуйнейшых банкаў Беларус[15]. На 2018 год філіяльная сетка банка прадстаўлена:

  • 6 філіяламі-абласнымі (Мінскае) упраўленнямi,
  • 21 філіялам,
  • 103 цэнтрамі банкаўскіх паслуг,
  • 1433 аддзяленнямі,
  • 138 абменнымі пунктамі.[16]

За мяжой банк прадстаўлены прадстаўніцтвамі ў Пекіне і Франкфурце-на-Майне.[17]

У склад банкаўскага холдынгу ўваходзяць:

  • ТАА «ААБ Лізінг» (99,99 %)
  • Унітарнае прадпрыемства «ААБ Санаторый Спутнік» (100 %)
  • Унітарнае прадпрыемства «ААБ Санаторый Сонечны» (100 %)
  • ТАА «ААБ Кансалт» (60 %)
  • Унітарнае прадпрыемства «ААБ Брокер» (заснавальнікам прадпрыемства з’яўляецца ТАА «ААБ Лізінг»)[18].
Паказчыкі дзейнасці

На 2018 год па памеры актываў «Беларусбанк» займае першае месца ў банкаўскай сістэме Беларусі (27,03 млрд BYN). Прыбытак Банка за 2017 год склаў 172 млн рублёў і вырас у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 17 млн рублёў, або на 11 %. Рэнтабельнасць дзейнасці склалася на ўзроўні 6,7 %. Адносіна аперацыйных расходаў да чыстых аперацыйных даходаў ад асноўнай дзейнасці (CIR) склалася за 2017 год на ўзроўні 42,4 % і з’яўляецца найменшай сярод ТОП-10 банкаў Рэспублікі Беларусь.

Рэсурсная база Банка за 2017 год знізілася на 1,5 % і па стане на 01.01.2018 склалася на ўзроўні 28 658 млн рублёў. Крэдытны партфель Банка на справаздачную дату сфарміраваўся ў памеры 17 862 млн рублёў і займае 62,3 % у структуры актываў Банка.[19]

Доля «Беларусбанка» ў агульным аб’ёме актываў беларускага банкаўскага сектара на 1 студзеня 2016 года склала 41,2 %, на рынку прыватных укладаў — 45 %, крэдытны партфель — 72 % усіх выдадзеных крэдытаў насельніцтву.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній -  1,8 млрд дол ЗША ў эквіваленце. Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў — 79 трлн бел руб (3,89 млрд еўра ў эквіваленце). Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб — 95 трлн бел руб (4,68 млрд еўра ў эквіваленце).

У сусветным маштабе «Беларусбанк» знаходзіцца на 420-ым месцы. Згодна са штогадовым рэйтынгам Топ-1000 банкаў свету[20], апублікаваным міжнародным спецыялізаваным фінансавым выданнем The Banker (выдавецтва Financial Times), па выніках 2015 года ААТ «ААБ Беларусбанк» заняў 10-ае месца сярод 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па капіталу 1-ага ўзроўню.

Эканамічны крызіс і санкцыі (з 2020 года)

правіць

З 13 сакавіка 2022 года ўвёў абмежаванне на правядзенне безнаяўных расходных аперацый і аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных банкаўскіх плацежных картак Visa, Mastercard, Maestro за межамі Рэспублікі Беларусь, аформленых з адкрыццём рахунку толькі ў беларускіх рублях, у эквіваленце 400 беларускіх рублёў на працягу 24 гадзін[21].

Ацэнкі рэйтынгавых агенцтваў, міжнародныя санкцыі

правіць

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Fitch Ratings  (укр.)» (2018 год):

  • кароткатэрміновы ў замежнай валюце: B
  • доўгатэрміновы ў замежнай валюце: B
  • доўгатэрміновы прагноз: Стабільны
  • рэйтынг падтрымкі: 4

Standard & Poor’s (красавік, 2018 год):

  • доўгатэрміновы ў замежнай валюце: В
  • доўгатэрміновы ў нацыянальнай валюце: B
  • прагноз: Стабільны[22]

24 чэрвеня 2021 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 года «Fitch Ratings  (укр.)» выставіла банку рэйтынг «B» з негатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцтва адклікала рэйтынг па прычыне ўнясення банка ў санкцыйны спіс і паведаміла, што больш не будзе ацэньваць альбо рабіць іншы аналіз дзейнасці «Беларусбанку»[23]. У жніўні таго ж года да санкцый ЕС далучылася Швейцарыя[24].

Украіна ў кастрычніку 2022 года ўвяла санкцыі супраць банка[24], а ў студзені 2023 года — і супраць яго даччынай[25] кампаніі «ААБ Лізінг»[26]. У 2022[24] і 2023[27] гадах Беларусбанк трапляў пад санкцыі Канады.

Samsung Pay і BELARUSBANK Pay

правіць

5 ліпеня «Беларусбанк» сумесна з кампаніяй Samsung Electronics і міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard рэалізаваў для сваіх кліентаў магчымасць аплаты пакупак з дапамогай сэрвісу Samsung Pay. Сэрвіс даступны для трымальнікаў асабістых дэбетавых картак Mastercard «Беларусбанка». Ён прадастаўляецца без спагнання платы, падчас куплі доступ устройства да сеткі Інтэрнэт не патрабуецца, аплата з дапамогай сэрвісу Samsung Pay ажыццяўляецца хутчэй, чым пры выкарыстанні звычайнай карткі.[28]

1 сакавіка «Беларусбанк» рэалізаваў для сваіх кліентаў мабільны плацежны сэрвіс BELARUSBANK Pay, які прадастаўляе магчымасць трымальнікам банкаўскіх плацежных картак Mastercard або Maestro праводзіць бескантактавыя плацяжы мабільным тэлефонам. Праект рэалізаваны ў партнёрстве з плацежнай сістэмай Mastercard. Сэрвіс BELARUSBANK Pay, распрацаваны на аснове тэхналогіі HCE (Host Card Emulation), дазваляе з дапамогай мабільнага тэлефона (з падтрымкай тэхналогіі NFC (Near Field Communication) і аперацыйнай сістэмай Android версіі 4.4 і вышэй) і мабільнага дадатка выпусціць без спагнання платы віртуальны аналаг банкаўскай плацежнай карткі для здзяйснення плацяжоў адным дакрананнем тэлефона да бескантактавага плацежнага тэрміналу ў арганізацыях гандлю і сэрвісу.[29]

Іпатэчны офіс

правіць

У лютым 2018 года «Беларусбанк» першым у краіне адкрыў Іпатэчны офіс. У ім кліентам прапануецца комплекс паслуг па атрыманні крэдыту на нерухомасць, як на будаўніцтва і набыццё новага жылля, так і на набыццё жылля на другасным рынку. Тут ажыццяўляецца афармленне жыллёвых крэдытаў, і прадастаўляюцца паслугі, неабходныя для правядзення здзелак: падбор варыянту жылога памяшкання, правядзенне здзелкі куплі-продажу або афармлення дагавору з забудоўшчыкам на долевае будаўніцтва, падбор іпатэчнага крэдыту і рэгістрацыю права ўласнасці на нерухомую маёмасць[30].

Дабрачынныя праекты

правіць

«Беларусбанк» пазіцыянуе сябе як сацыяльна адказны брэнд. Дабрачынная дзейнасць банка ажыццяўляецца ў рамках пяці праектаў:

  • «Бацькоўскі дом» — будаўніцтва жылых дамоў для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аказанне дапамогі пражываючым у іх сем’ям
  • «Вектар дабрыні» — банк аказвае дапамогу ўстановам аховы здароўя, сацыяльнай абароны, грамадскiм аб’яднанням, маючым патрэбу грамадзянам
  • «Мост у будучыню» — аказанне дапамогі ўстановам адукацыі, асветы, падтрымка развіцця дзяцей
  • «Пераможам разам!» — падтрымка спорту высокіх дасягненняў, фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця
  • «Прастора натхнення» — падтрымка арганізацый культуры, мастацтва [31]

Узнагароды

правіць

2006, 2010, 2013 гг. — ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў узнагароду «Банк года» ў Беларусі па ацэнцы эканамічнага часопіса «The Banker».

2008—2015 гг. — «Беларусбанк» прызнаны пераможцам у намінацыі «Банк № 1» у Беларусі Камітэтам Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года».

2009 г. — «Беларусбанк» прызнаны найлепшым банкам свету па якасці абслугоўвання кліентаў па сістэме «Western Union».

2009, 2010, 2013, 2015 гг. — «Беларусбанк» названы «Найлепшым банкам Рэспублікі Беларусь» па версіі сусветна вядомага фінансавага выдання «Global Finance».

2009—2012, 2015 гг. — фінансавы часопіс «EMEA finance», называючы найлепшыя камерцыйныя і інвестыцыйныя банкі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і краінах СНД, прызнаў «Беларусбанк» найлепшым у намінацыях «Найлепшы банк у Рэспубліцы Беларусь», «Найлепшы інвестыцыйны банк», «Найлепшы брокер».

Па выніках 2010 года «Беларусбанк» быў названы найлепшым банкам у рэспубліцы аўтарытэтнымі міжнароднымі эканамічнымі выданнямі «Euromoney», «Business New Europe».

«Беларусбанк» удастоены шэрагу ўзнагарод за высокую якасць выканання міжнародных банкаўскіх пераводаў:

  • 2012 г. — сертыфікат «Standard Chartered Bank» (за высокую якасць афармлення плацежных даручэнняў на міжнародны банкаўскі перавод у фармаце SWIFT); сертыфікат Deutsche Bank AG (Германія) «Deutsche Bank’s Straight-Through Processing (STP) Excellence Award» (па пераводах у доларах ЗША);
  • 2013 г. — узнагарода ат Standard Chartered Bank (Нью-Ёрк, ЗША) «USD Clearing Certificate of Achievement» (па банкаўскіх пераводах у цэлым), і ад Commerzbank AG (Германія) «STP Award’2013» (за высокую якасць афармлення плацяжоў праз рахункі «ностра»);
  • 2014 г. — узнагарода ад Quality Award Raiffeisen Bank International AG (Аўстрыя) «Straight Through Processing (STP)» (па пераводах у еўра), і ад Deutsche Bank Trust Company Americas, New York (па пераводах у доларах ЗША).

У 2011 годзе міжнароднае выданне Trade Finance прызнала праект па фінансаванні кантракта паміж Беларускай чыгункай і кампаніяй Stadler Bussnang AG (Швейцарыя) Праектам 2010 года ў Беларусі.

2012—2013 гг. — «Беларусбанк» атрымліваў узнагароду міжнароднай банкаўскай сістэмы VISA International за якаснае абслугоўванне, у намінацыі «Найменшая колькасць ашуканскіх аперацый».

2014—2015 гг. — «Беларусбанк» атрымаў узнагароды ад Commerzbank AG за супрацоўніцтва з замежнымі фінансавымі інстытутамі ў галіне фінансавання знешняга гандлю; прызнаваўся агенцтвам «Cbonds» найлепшым інвестыцыйным банкам Беларусі.

Па выніках 2014 года адзначаны спецыяльным прызам «Самы спагадлівы банк-2014» у рамках намінацыі «Народны рэйтынг» ад аўтарытэтнага фінансава-аналітычнага партала «Infobank.by». 2015 г. — «Беларусбанк» атрымаў узнагароду ад BACEE (Банкаўская Асацыяцыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы) за развіццё міжнароднага банкаўскага супрацоўніцтва.

Зноскі

  1. https://belarusbank.by/ru/33139/33142/history
  2. https://belarusbank.by/ru/33139/33142/visiting_card
  3. а б в г https://www.nbrb.by/system/Banks/FinancialPosition/BalanceSheet
  4. https://belarusbank.by/ru/33139/33151/33153/11163/32717
  5. https://belarusbank.by/ru/33139/15452/15564
  6. https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
  7. https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
  8. https://select.by/content/view/317/311/
  9. http://95.belarusbank.by/#congrats Архівавана 8 жніўня 2018.
  10. https://charter97.org/ru/news/2016/2/29/193217/
  11. https://www.interfax.by/news/belarus/1245427 Архівавана 6 жніўня 2018.
  12. https://belarusbank.by/ru/33139/15452/15564
  13. Наблюдательный Совет
  14. https://belarusbank.by/ru/33139/33142/1745
  15. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2018. Праверана 13 верасня 2018.
  16. https://belarusbank.by/ru/33139/33142/structure
  17. https://belarusbank.by/ru/33139/33142/structure/1639
  18. https://belarusbank.by/ru/33139/33142/23707/31285 Архівавана 24 студзеня 2021.
  19. https://belarusbank.by/site_ru/33602/GO%202018.pdf
  20. https://www.thebanker.com/Top-1000
  21. Уважаемые клиенты - держатели карточек банка! (руск.). Сайт ОАО «АСБ Беларусбанк» (12 сакавіка 2022). Праверана 11 сакавіка 2022.
  22. https://belarusbank.app/ru/33139/1653
  23. Fitch Affirms Belarusbank and Belinvestbank at 'B'/Negative; Withdraws Ratings (англ.). Fitch Ratings  (укр.) (20 жніўня 2021). Праверана 25 жніўня 2021.
  24. а б в Открытое акционерное общество "Сберегательный банк "Беларусбанк"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2023. Праверана 14 красавіка 2023.
  25. АСБ Лизинг зарегистрировал дочернюю лизинговую компанию в России
  26. Товариство з обмеженою відповідальністю "АСБ Лізинг"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2023. Праверана 14 красавіка 2023.
  27. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Global Affairs Canada (3 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.
  28. https://belarusbank.app/ru/33139/press/bank_news/33899(недаступная спасылка)
  29. https://belarusbank.app/ru/33139/press/bank_news/33516(недаступная спасылка)
  30. https://news.tut.by/economics/580886.html?crnd=906 Архівавана 18 студзеня 2021.
  31. https://belarusbank.by/ru/33139/33142/30394