Віктар Міхайлавіч Ананіч
Віктар Міхайлавіч Ананіч (нар. 5 чэрвеня 1963, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі фінансіст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.
Віктар Міхайлавіч Ананіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 чэрвеня 1963[1] (61 год) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 5 чэрвеня 1963 года ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці.
Скончыў Мінскі фінансава-эканамічны каледж па спецыяльнасці «Банкаўская справа»[крыніца?], Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава[3], Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт[3] па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3] па спецыяльнасці «Фінансавы і банкаўскі менеджмент».
Працаваў лабарантам, інжынерам-тэхнолагам вытворчага аб’яднання «Бабруйскдрэў»; намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта акцыянернага таварыства «ФанДАК» (г. Бабруйск); эканамістам, кіраўніком філіяла № 4, намеснікам кіраўніка філіяла акцыянернага таварыства «Прыёрбанк» (г. Бабруйск); начальнікам аддзела касавых аперацый і інкасацыі аддзялення Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці (г. Бабруйск); начальнікам упраўлення эканомікі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта; намеснікам главы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска[3].
З 27 снежня 2006 года працаваў дырэктарам філіяла № 703 адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк» (г. Бабруйск); са снежня 2011 года начальнікам філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк»[3].
Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання[3].
Дэлегат пятага, шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу[3].
Старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк «Беларусбанк»[3].
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[3].
У 2024 годзе стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай вобласці, высунуты ад Бабруйскага і Асіповіцкага раёнаў. Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[3].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», «75 год перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», юбілейнымі медалямі «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў і гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска[3], ААТ «ААБ Беларусбанк»[4].
Ганаровы грамадзянін г. Бабруйска. Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь[3].