Валерый Уладзіміравіч Шаблюк
Валерый Уладзіміравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, Узда, Мінская вобласць — 2 мая 1997) — беларускі гісторык.
Валерый Уладзіміравіч Шаблюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 1997 (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975), працаваў настаўнікам гісторыі ў Мінску. З 1980 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. Кірункі навуковай дзейнасці: археалогія сярэднявечных сельскіх паселішчаў і мястэчак (тымчасова новы кірунак у беларускай археалогіі). У 1991 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV—XVIII ст.ст.», у 1996 г. апублікаваную як манаграфія. У 1995 г. выйшла кніга В. Шаблюка «Двор у Туганавічах». Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі педагогаў Інстытута гісторыі АН Беларусі Беларускага свабоднага прафсаюза. З 1994 г. — генеральны сакратар Беларускай Хрысціянска-Дэмакратычнай Партыі. У 1995 г. — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па Усходняй выбарчай акрузе № 246 г. Мінска. Загінуў у дарожна-транспартным здарэнні.
Аўтар публікацый па гісторыі і археалогіі Беларусі, каля 100 артыкулаў у Энцыклапедыі гісторыі Беларусі.
Навуковыя працыПравіць
- Гістарычная тапаграфія і планіроўка мястэчак верхняга Панямоння // Гіст.-археалагічны зб. — Мн.,1994. № 3;
- Забудова прынёманскіх мястэчак у 16-18 стст. // Гіст.-археалагічны зб. — Мн., 1995. № 6;
- Да пытання фарміравання мястэчак Беларускага Панямоння // Гіст.-археалагічны зб. — Мн., 1996. № 10
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Валерый Уладзіміравіч Шаблюк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 749.