Свята-Георгіеўская царква (Жыровіцы)
Свята-Георгіеўская царква — адна з цэркваў Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ў Слонімскім раёне, помнік драўлянага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°01′09″ пн. ш. 25°20′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Жыровіцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | канец XVIII стагоддзя |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Жыровіцкая Георгіеўская царква пабудавана ў стылі барока ў канцы XVIII стагоддзя ў в. Жыровіцы (Слонімскі раён) на могілках. Уваходзіць у склад манастырскага комплексу, але планіровачна з ім не звязана.
Архітэктура
правіцьАдназрубны прамавугольны ў плане храм з пяціграннай алтарнай прыбудовай, арыентаванай на захад. Накрыты агульным двухсхільным дахам з застрэшкам пры пераходзе да вальмавага пакрыцця апсіды. Трохвугольны франтон галоўнага фасада завяршае фігурная барочная вежачка на чацверыковым барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі вокнамі і вертыкальнымі сцяжкамі-брусамі ў прасценках. Апсіда вылучана невялікім уступам, шырока раскрываецца ў залу.
Дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера — накладны іканастас, дэкарыраваны разнымі ракайлямі, касічкамі; у завяршэнні круглая люкарна.
Зноскі
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5., стар. 214.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Жыровіцы)
- Свята-Георгіеўская царква (Жыровіцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Жыровіцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Жыровіцы) на сайце «Архіварта»