Ракайль

архітэктурны дэкор

Рака́йль (ад фр.: rocaille, літар. драблёны камень, ракавіны) — матыў арнаменту — стылізаваная ракавіна, С- і S-падобныя завіткі, хвалістыя грабяні, языкі полымя і інш. Кампазіцыйныя вырашэнні ракайля разнастайныя: хвалісты веер, гірлянда, мудрагеліста выгнуты картуш, раслінныя матывы. Яго элементы звычайна не паўтараюцца, вылучаюцца экспрэсіяй. Пашырэнню ракайля ў еўрапейскім мастацтве садзейнічала кніга французскага мастака Я. Мандона «Першая кніга арнаментальных форм ракайляў і картушаў» (Парыж, 1736).

Ракайль

Матыў ракайля шырока выкарыстоўваўся ў беларускай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, кніжнай графіцы.

Тэрмін ракайль часам ужываюць для абазначэння стылю ракако.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць