Крыжаўзвіжанская царква (Жыровічы)
Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна.
Праваслаўны храм | |
Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
![]() | |
53°00′54″ пн. ш. 25°20′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Жыровічы |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская |
Архітэктурны стыль | ракако |
Дата пабудовы | 1769 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьКрыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў 1769 годзе як уніяцкі храм-кальварыя ў стылі ракако, ва ўсходняй частцы манастыра на самым высокім месцы.
Архітэктура
правіцьЦарква адназальная, са званіцай над уваходам, без вылучэння апсіды ў самастойны аб’ём. Галоўны паўночна-заходні фасад вызначаецца стройнасцю і лёгкасцю 3-яруснай кампазіцыі. Плаўны пераход ярусаў забяспечваецца бакавымі валютамі. Трэці ярус — 4-гранная вежачка з фігурнай барочнай галоўкай. Падобная меншага памеру вежачка над алтарнай часткай. Зала храма перакрыта цыліндрычным скляпеннем на распалубках і асветлена бакавымі лучковымі вежачкамі. Над уваходам на 3-пралётнай лучковай аркадзе хоры з плаўна хвалістай лініяй парапета. Шматступенчатая (28 ступеней) аднамаршавая лесвіца займае палавіну будынка, мела ілюзорны працяг на перспектыўнай фрэскавай сюжэтнай размалёўцы алтарнай сцяны, што пашырала прастору інтэр’ера.
Літаратура
правіць- “Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 214-216.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 193-194.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыжаўзвіжанская царква (Жыровічы)
- Крыжаўзвіжанская царква (Жыровічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Крыжаўзвіжанская царква (Жыровічы) на сайце Radzima.org
- Крыжаўзвіжанская царква (Жыровічы) на сайце «Архіварта»