Юрый Васілевіч Канаплёў

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Юрый Канаплёў)

Юрый Канаплёў (нар. 2 лютага 1962, Віцебск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Футбол
Юрый Канаплёў
Поўнае імя Юрый Васілевіч Канаплёў
Нарадзіўся 2 лютага 1962(1962-02-02)[1] (62 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1979—1983 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дзвіна (Віцебск) 57 (1)
1983 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дняпро (Магілёў) 0 (0)
1984 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Брэст) 23 (1)
1986—1995 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік/Беларусь Дзвіна (Віцебск) 298 (12)
1996 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 25 (1)
1997—2000 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 79 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
1994 Беларусь Беларусь 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2000—2001 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) трэнер
2005—2007 Беларусь Віцебск трэнер
2007—2008 Беларусь Віцебск
2009—2010 Беларусь Віцебск
2011 Беларусь Гомель трэнер
2012—2014 Беларусь Віцебск
2014 Беларусь Віцебск-2
2016—2017 Беларусь Орша
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Кар’ера іграка

правіць

Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзвіна» (Уладзімір Бадзягін). Пачаў кар’еру ў складзе віцебскай «Дзвіны» (пазней віцебскі клуб менаваўся «Віцязь», КІМ, «Лакаматыў-96»). У 1980-х ненадоўга пераходзіў у брэсцкае «Дынама», у 1996 годзе гуляў за наваполацкі «Нафтан», але пасля вяртаўся ў віцебскі клуб. У складзе віцебскай каманды двойчы станавіўся срэбным і бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, выйграў Кубак Беларусі 1998.

17 жніўня 1994 года згуляў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы.

Завяршыў кар’еру іграка ў 2000 годзе.

Трэнерская кар’ера

правіць

У 1987 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут.

Пасля заканчэння кар’еры іграка ў 2000 годзе стаў трэнерам «Лакаматыва-96». З 2001 па 2003 год працаваў у віцебскай ДЮСШ «Прафсаюзы». З 2005 года зноў у «Лакаматыве» (пазней перайменаваны ў «Віцебск»): трэнер, з мая 2007 года выканаўца абавязкаў, а са снежня 2007 года па ліпень 2008 года — галоўны трэнер. У жніўні 2009 года вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера віцебскай каманды. У студзені 2011 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Гомеля», дзе працаваў адзін год.

У лютым 2012 года чарговы раз узначаліў «Віцебск», які вылецеў у Першую лігу. Двойчы пад кіраўніцтвам Канаплёва клуб займаў трэцяе месца ў Першай лізе. У першай палове сезона 2014, нягледзячы на моцны склад, клуб прайграў асноўным канкурэнтам і скончыў першы круг на пятым месцы. У выніку Канаплёў у ліпені 2014 года быў спачатку адхілены ад кіравання камандай[2], а пазней канчаткова пакінуў пасаду галоўнага трэнера[3].

У жніўні 2014 года узначаліў каманду «Віцебск-2»[4]. У сезоне 2015 працаваў з юнацкімі камандамі «Віцебска». У лютым 2016 года быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Оршы»[5]. Пакінуў аршанскі клуб па заканчэнні сезона 2017.

З восені 2019 года працуе трэнерам юнацкіх каманд расійскага клуба «Уфа»[6].

Дасягненні

правіць

Зноскі