Антон Васілевіч Шэпелеў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Антон Шэпелеў)

Антон Шэпелеў (нар. 8 лістапада 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца пінскай «Хвалі».

Футбол
Антон Шэпелеў
Поўнае імя Антон Васілевіч Шэпелеў
Нарадзіўся 8 лістапада 1989(1989-11-08)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Хваля
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Беларусь Дняпро (Магілёў) 8 (0)
2009—2010   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 40 (0)
2012 Беларусь Смаргонь 24 (2)
2013—2014 Беларусь Хімік (Светлагорск) 40 (2)
2014—2015 Беларусь Дняпро (Магілёў) 32 (2)
2016 Беларусь Дынама (Брэст) 15 (0)
2016—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 48 (6)
2019 Беларусь Смалявічы 7 (1)
2019 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 14 (0)
2020—2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 41 (3)
2022— Беларусь Хваля (Пінск) 48 (8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 снежня 2023.

Клубная кар’ера правіць

З 2007 года пачаў гуляць за дубль магілёўскага «Дняпра». У 2009—2010 гадах гуляў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года вярнуўся ў Магілёў, зноў стаў гуляць за дубль, пры гэтым часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе.

Па выніках сезона 2011 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Антон перабраўся ў першалігавую «Смаргонь», а праз год апынуўся ў «Хіміку». У ліпені 2014 года вярнуўся ў Вышэйшую лігу, падпісаўшы кантракт з «Дняпром» да 2017 года[3]. У «Дняпры» знаходзіўся на лаўцы запасных і не здолеў выратаваць каманду ад чарговага вылету ў Першую лігу. У сезоне 2015 у Першай лізе трывала гуляў у аснове магіляўчан.

У лютым 2016 года разарваў пагадненне з магілёўскім клубам[4] і далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[5]. У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Дняпро»[6], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, але пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў часам заставацца на лаўцы запасных.

У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў»[8], аднак не меў трывалага месца ў складзе каманды, часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў смалявіцкі клуб[9].

У жніўні 2019 года папоўніў склад гомельскага «Лакаматыва»[10], дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года зноў далучыўся да «Дняпра»[11]. Замацаваўся ў складзе і стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2020 дапамог «Дняпру» перамагчы ў Другой лізе. З чэрвеня па верасень 2021 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[12].

У лютым 2022 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[13]. Замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы пінчукоў. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[14], у снежні 2023 года падоўжыў пагадненне яшчэ на год[15].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д1 Дняпро   1 0
2008 дубль Дняпро   25 2
2009 Д2 Ведрыч-97   25 0
2010 (1) Д2 Ведрыч-97   15 0
2010 (2) Д1 Дняпро   3 0
2011 Д1 Дняпро   4 0
2012 Д2 Смаргонь   24 2
2013 Д2 Хімік   28 2
2014 (1) Д2 Хімік   12 0
2014 (2) Д1 Дняпро   4 0
2015 Д2 Дняпро   28 2
2016 (1) Д1 Дынама   15 0
2016 (2) Д2 Дняпро   11 2
2017 Д1 Дняпро   16 2
2018 Д1 Дняпро   21 2
2019 (1) Д2 Смалявічы   7 1
2019 (2) Д2 Лакаматыў   14 0
2020 Д3 Дняпро   23 1
2021 Д2 Дняпро   18 2
2022 Д2 Хваля   21 4
2023 Д2 Хваля   27 4

Крыніцы правіць

  1. Anton Shepelev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://fcvolna-pinsk.by/player/anton-shepelev/
  3. Могилевский "Днепр" подписал Шепелева и перевел в основу Сийака (руск.). football.by (24 ліпеня 2014). Праверана 5 снежня 2023.
  4. "Днепр" подписал Хилькевича и расстался с Шепелевым (руск.). football.by (25 лютага 2016). Праверана 5 снежня 2023.
  5. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (11 сакавіка 2016). Праверана 5 снежня 2023.
  6. Антон Шепелев вернулся в "Днепр" (руск.). football.by (9 жніўня 2016). Праверана 5 снежня 2023.
  7. "Днепр" продлил контракты с Шепелевым и Барсуковым (руск.). football.by (19 студзеня 2018). Праверана 5 снежня 2023.
  8. Жевнеров и Шепелев стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (27 снежня 2018). Праверана 5 снежня 2023.
  9. "Энергетик-БГУ" отдал Ращеню в аренду "Смолевичам" (руск.). football.by (29 ліпеня 2019). Праверана 5 снежня 2023.
  10. Шепелев подписал контракт с "Локомотивом" (руск.). football.by (12 жніўня 2019). Праверана 5 снежня 2023.
  11. Шепелев и Сидоренко пополнили ряды "Днепра-Могилев" (руск.). football.by (21 студзеня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  12. Антон Шепелев покинул "Днепр" (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  13. Антон Шепелев стал игроком "Волны" (руск.). football.by (15 лютага 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  14. Антон Шепелев остаётся в «Волне» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (31 студзеня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  15. Два игрока продлили соглашения с "Волной" (руск.). football.by (4 снежня 2023). Праверана 5 снежня 2023.