Павел Уладзіміравіч Кляньё

(Пасля перасылкі з Павел Кляньё)

Павел Кляньё (нар. 28 красавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Павел Кляньё
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Уладзіміравіч Кляньё
Нарадзіўся 28 красавіка 1999(1999-04-28)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 70 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь СДЮШАР-5 (Мінск)
0000 — 2017 Беларусь Мінск
Клубная кар’ера*
2017 Беларусь Нёман-Агра (Стоўбцы) 15 (1)
2018 — 2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 29 (3)
2019 Беларусь Гомель 0 (0)
Нацыянальная зборная**
2019 — Беларусь Беларусь (да 21) 1 (3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Нарадзіўся ў Мінску, з 1-га класа пачаў займацца футболам у СДЮШАР-5[2]. Калі школа займела фінансавыя праблемы, выхаванцы перайшлі пад крыло футбольнага клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды. У пачатку 2017 года быў заяўлены за дубліруючы склад «Мінска», але так і не згуляў за яго, і ў жніўні таго ж года далучыўся да клуба Першай лігі «Нёман-Агра» са Стоўбцаў. У складзе «Нёмана-Агра» замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.

У лютым 2018 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[3]. Сезон 2018 пачынаў у дубліруючым складзе тарпедаўцаў. 13 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:2). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў каманду.

У жніўні 2019 года стаў іграком «Гомеля»[4], аднак выступаў у гомельскім клубе толькі за дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[5].

Міжнародная кар’ераПравіць

8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і паспеў адзначыцца хет-трыкам.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (1) дубль Мінск   0 0
2017 (2) Д2 Нёман-Агра   15 1
2018 Д1 Тарпеда   17 2
2019 (1) Д1 Тарпеда   12 1
2019 (2) дубль Гомель   4 0

Зноскі

СпасылкіПравіць