ФК Макслайн
«Макслайн» — беларускі футбольны клуб з Віцебска. Гістарычна звязаны з рагачоўскім «Дняпром», з 2021 года выступае пад цяперашняй назвай, у 2023 годзе перабазаваўся ў Віцебск. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Макслайн | ||||
---|---|---|---|---|
Заснаваны | 2021 | |||
Горад | Віцебск, Беларусь | |||
Галоўны трэнер | Віктар Пятрашка | |||
Чэмпіянат | Першая ліга | |||
2023 | 5 месца | |||
|
Гісторыя
правіцьУ сярэдзіне 2010-х гадоў з рагачоўскім «Дняпром» стаў супрацоўнічаць Андрэй Іваненка, які заняў пасаду камерцыйнага дырэктара клуба. Яго намаганнямі былі зроблены значныя крокі для папулярызацыі: быў запушчаны клубны сайт, пачалі праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы на стадыёне. Адной жа з самых громкіх акцый стала заяўка ў склад каманды вядомага беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна[1], які, аднак, так і не з’явіўся на полі. У маі 2015 года Іваненка пакінуў сваю пасаду ў клубе[2]. Пазней ён супрацоўнічаў з «Крумкачамі» і «Маладзечнам», а ў 2020 годзе вярнуўся ў Рагачоў, калі мясцовая каманда зноў стала выступаць у Другой лізе.
У пачатку 2021 года клуб канчаткова перайшоў у прыватнае валоданне Андрэя Іваненкі, ад спонсарства змяніў назву на «Макслайн». Узмацніўшы склад, рагачоўскі клуб у сезоне 2021 упэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф Другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсці ў Першую лігу.
У сезоне 2022 «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнерам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў маі ён пакінуў клуб, і яго месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клуб добра пачаў сезон, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Пунтус. Пад яго кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забяспечыла чацвёртае месца і стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.
Аднак, 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ клубу было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[3]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[4]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[5]. Неўзабаве клуб пакінуў галоўны трэнер Юрый Пунтус, які ўзначаліў наваполацкі «Нафтан».
У студзені 2023 года на паседжанні савета фундатараў і спонсараў клуба было вырашана, што «Макслайн» у сезоне 2023 прыме ўдзел у Першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[6]. 2 сакавіка 2023 года клуб афіцыйна абвясціў, што пераязджае ў Віцебск[7]. Каманда паспела добра ўзмацніцца перад пачаткам сезона. Галоўным трэнерам стаў Глеб Кулебін, аднак ужо ў маі 2023 года пасля шэрагу няўдач ён быў звольнены, і неўзабаве «Макслайн» зноў узначаліў Юрый Пунтус. У ліпені 2023 года «Макслайн» пакінуў Андрэй Іваненка[8]. Клуб яшчэ спрабаваў змагацца за выхад у Вышэйшую лігу, але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі з боку магілёўскага «Дняпра» і «Віцебска», у выніку скончыў сезон на 5-м месцы з 17.
Цяперашні склад
правіцьСтанам на жнівень 2024 года[9].
|
|
Трэнерскі штаб
правіць- Віктар Пятрашка (нар. 1988) — галоўны трэнер
- Уладзімір Гольмак (нар. 1966) — трэнер
- Аляксандр Лукаш (нар. 1985) — трэнер брамнікаў
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2021 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 1 | 14 | 12 | 1 | 1 | 62–11 | 37 | 1/32 фіналу | |
Другая — плэй-оф (Д3) | 2 | 7 | 4 | 1 | 2 | 18–10 | Выхад у Першую лігу | |||
2022 | Першая (Д2) | 4 | 24 | 12 | 5 | 7 | 45–34 | 41 | 1/16 фіналу | |
Пераходныя матчы[A] | 2 | 1 | 0 | 1 | 5–4 | Выхад у Вышэйшую лігу | ||||
2023 | Першая (Д2) | 5 | 32 | 19 | 4 | 9 | 84–52 | 61 | 1/16 фіналу | Нядопуск і заставанне ў Першай лізе |
- ↑ Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала», 14-й каманды Вышэйшай лігі 2022 (2:3, 3:1).
Галоўныя трэнеры
правіць- Юрый Мельнікаў (2020 — снежань 2021)
- Піліп Палякоў (снежань 2021 — май 2022)
- Леанід Лагун (май — ліпень 2022)
- Юрый Пунтус (ліпень — снежань 2022)
- Глеб Кулебін (сакавік — май 2023)
- Андрэй Іваненка (в. а. у маі 2023)
- Юрый Пунтус (май 2023 — чэрвень 2024)
- Сяргей Кабельскі (в. а. у чэрвені — ліпені 2024)
- Віктар Пятрашка (з ліпеня 2024)
Крыніцы
правіць- ↑ 2-лига. Анонс сезона. Побьет ли Колдун рекорд Хоттабыча? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (29 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Иваненко покинул пост коммерческого директора рогачевского «Днепра» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"? (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги" (руск.). football.by (30 лістапада 2022). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ "Макслайн" остается в первой лиге и переезжает в другой город (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ Теперь официально. "Макслайн" сменил Рогачев на Витебск (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ Андрей Иваненко покидает пост директора "Макслайна": "Две хозяйки на одной кухне не уживутся" (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.