Дзмітрый Аляксандравіч Калдун

беларускі спявак
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Калдун)

Дзмітрый Аляксандравіч Калдун (руск.: Дмитрий Александрович Колдун; нар. 11 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі спявак.[1]

Дзмітрый Калдун
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Калдун
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1985(1985-06-11) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты гітара, фартэпіяна і вакал
Жанры поп-музыка, поп-рок і сінці-поп
Супрацоўніцтва Віктар Дробыш
Філіп Кіркораў
Узнагароды
Залаты грамафон
www.koldun.name
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пераможца праекту Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Еўрабачанне 2007 з песняй «Work your magic», за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе ўпершыню вывеў сваю краіну ў фінал і заняў шостае месца, атрымаўшы максімальныя 12 балаў ад Ізраіля, Украіны і Расіі. Скончыў хімфак БДУ.

Яго брат — Георгій Калдун, спявак і вядучы тэлеканалу АНТ.

Біяграфія

правіць

«Народны артыст» і «Фабрыка зорак»

правіць

У 2004 годзе Дзмітрый стаў фіналістам праекту «Народны артыст-2» на тэлеканале РТР, але не перамог, хоць і запомніўся гледачам.

У 2004 і 2005 гадах Дзмітрый Калдун працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь.

Прымаў удзел у фестывалях: «Маладзечна-2005» і «Славянскі базар» у Віцебску.

У 2006 годзе ўдзельнічаў у нацыянальным адборы Беларускага Еўрабачання («Еўрафэст») з песняй «May be».

У 2006 годзе Д. Калдун перамагае ў праекце Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Пасля сумеснага выканання з групай «Scorpions» песні «Still loving you», атрымлівае запрашэнне ад саліста Клауса Майне выканаць гэту песню ў рамках сумеснага тура, а таксама атрымлівае ад яго ў падарунак гітару. Пасля перамогі на «Фабрыцы-6» Калдун заключае дагавор з Нацыянальнай музычнай карпарацыяй, і становіцца салістам абноўленага складу гурта «К. Г. Б.» (Калдун, Гуркова, Барсукоў), аднак неўзабаве пакідае яго.

Еўрабачанне 2007

правіць

У 2007 годзе Дзмітрый выйграў беларускі адбор на Еўрабачанне 2007 «Еўрафэст» з песняй Філіпа Кіркорава «Work your magic» на словы Карэна Кавалерана. Па выніках паўфіналу Еўрабачання 10 мая 2007 года Калдун прайшоў ў фінал конкурсу, дзе заняў шостае месца.

  • 1 лютага прайшла цырымонія ўручэння прэмій «Гукавая сцежка». Д. Калдун перамог у намінацыі «Sexy М» і прадставіў на суд гледачоў сваю новую песню «Царэўна».
  • Выхад дэбютнага альбому Дзмітрыя Калдуна запланаваны ў 2009 годзе.
  • 7 лістапада Калдун разам са сваімі музыкантамі выступіў на разаграванні ў групы «Scorpions» у Мінску.
  • 27—30 лістапада ў Маскве адбылася прэм’ера рок-оперы «Зорка і смерць Хоакіна Мур’еты». Дзмітрый Калдун сыграў галоўнага героя — крыважэрнага разбойніка Хаакіна.
  • 9 лютага 2009 года Дзмітрый Калдун і Аляксандр Асташонак адкрылі студыю гуказапісу «Яшчарка».
  • 29 красавіка адбыўся першы сольны канцэрт Дзмітрыя Калдуна з гуртам, з «жывым» гукам у г. Каралёве Маскоўскай вобласці.
  • 8 чэрвеня Дзмітрый Калдун выступіў з канцэртнай праграмай на кінафестывалі «Кінатаўр» (г. Сочы).
  • 25 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 10-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі ў вобласці радыёвяшчання «Бог эфіру». Дзмітрый Калдун быў прадстаўлены і перамог у намінацыі «Радыёхіт-выканаўца» з баладай пра каханне — «Царэўна».
  • 3 верасня ў маскоўскім клубе «Б2» адбыўся канцэрт-прэзентацыя сольнага альбому Дзмітрыя Калдуна.
  • 26 верасня ў мінскім клубе «РЭАКТАР» (Беларусь) адбыўся канцэрт-прэзентацыя сольнага альбому Дзмітрыя Калдуна.
  • 29 лістапада ў Санкт-Пецярбургу маскоўскі тэатр Аляксея Рыбнікава прадставіў рок-оперу «Зорка і Смерць Хаакіна Мур’еты» (лібрэта — Павел Грушко), упершыню, пасля лістападаўскіх прэм’ер 2008 года, у ролі Хаакіна Мур’еты выйшаў на сцэну Дзмітрый Калдун.
  • З 4 па 10 снежня прайшоў канцэртны тур Дзмітрыя Калдуна па гарадах Беларусі ў падтрымку свайго дэбютнага альбома.
  • 15 мая: у эфіры радыёстанцый з’явілася новая песня Дзмітрыя Калдуна «У пакоі пустым» (руск.: "В комнате пустой" (музыка: Баграт Вартанян, словы: Ірына Секачова).
  • 16 чэрвеня: адбылася прэм’ера відэакліпу на песню «У пакоі пустым» (рэжысёр Арцём Аксененка, аператар Макс Асадчы).
  • 20 лістапада: у Мінску (Беларусь) прайшоў міжнародны музычны конкурс «Дзіцячае Еўрабачанне 2010». Дзмітрый Калдун выканаў там фінальны гімн UNICEF «A day without war» (муз. Б. Вартанян, сл. Д. Басік) сумесна з дзецьмі, удзельнікамі конкурсу.
  • сакавік 2011: у эфіры радыёстанцый з’явілася новая песня Дзмітрыя Калдуна «Начны пілот» (руск.: "Ночной пилот" (музыка: Баграт Вартанян, Дзмітрый Калдун, словы: Карэн Кавалеран, Аляксандр Марозаў)[2]
Год Назва Чарты [3]
RUS Moscow Airplay Sp.Peterburg Airplay Выніковы гадавы
2006 «Прабач за ўсё» 121 - - -
2007 «Work Your Magic» 2 1 - 19
«Я для цябе» 5 9 - 63
2008 «Царэўна» 13 24 27 48
«Беспрацоўнае каханне» 132 - - -
2009 «Зорка» 150 72 74 -
«Настройся на мяне» 28 27 87 152
2010 «У пакоі пустым» 28 39 53 100
«Падаў снег» 45 51 55 -
2011 «Начны пілот» 30 24 43 -
«Караблі» 107 - 49 -

«—» песня адсутнічала ў чарту

Зноскі

Спасылкі

правіць