Уладзімір Аляксеевіч Гольмак
Уладзімір Гольмак (нар. 11 кастрычніка 1966, Бабруйск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу салігорскага «Шахцёра».
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Уладзімір Аляксеевіч Гольмак | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 кастрычніка 1966[1] (57 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер дубля | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Кар’ера правіць
Ігравая правіць
Пачынаў кар’еру ў складзе магілёўскага «Дняпра», пазней гуляў за бабруйскі «Шыннік». У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ стаў чэмпіёнам краіны. Скончыў кар’еру ў 1999 годзе ў складзе мінскага «Тарпеда».
Трэнерская правіць
З 2002 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера мінскага «Лакаматыва» Анатоля Юрэвіча. У 2004 годзе сам узначаліў гэтую каманду і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. З лета 2005 года працаваў у слонімскім «Камунальніку», а ў 2006 годзе папоўніў трэнерскі штаб «Гомеля». Некаторы час выконваў абавязкі галоўнага трэнера гомельскага клуба.
У снежні 2007 года перайшоў на працу ў мінскае «Дынама». Спачатку быў галоўным трэнерам дубля, а ў 2009 годзе стаў асістэнтам галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі. У маі 2010 года, пасля адстаўкі Гурэнкі, стаў галоўным трэнерам клуба. Разам з «Дынама» дайшоў да стадыі плэй-оф Лігі Еўропы 2010/11, але ў чэмпіянаце 2010 мінчане засталіся без медалёў.
У снежні 2010 года перайшоў з «Дынама» на месца галоўнага трэнера СКВІЧа. У 2012 годзе працаваў у гродзенскім «Нёмане». У сакавіку 2013 года зноў узначаліў СКВІЧ, галоўным трэнерам якога заставаўся да восені 2013, калі прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб наваполацкага «Нафтана».
У маі 2014 года пасля адстаўкі Аляксея Мяркулава быў прызначаны галоўным трэнерам «Гомеля». Здолеў вывесці гамяльчан у лік першых шасці каманд пасля першага этапу чэмпіянату 2014, але ў другім этапе каманда стала выступаць значна горш і ў выніку заняла шосты выніковы радок.
У снежні 2014 года стала вядома, што Гольмак застанецца галоўным трэнерам «Гомеля» ў сезоне 2015[2]. З-за цяжкага фінансавага становішча каманду пакінулі ўсе асноўныя ігракі, з-за чаго Гольмак быў вымушаны зрабіць стаўку на ўласных выхаванцаў. Аднак, пасля нядрэннага пачатку сезона справы ў каманды пайшлі горш, і ў другой палове чэмпіянату «Гомель» апынуўся на апошнім радку. Перад апошнім турам чэмпіянату (па выніках якога «Гомель» вылецеў з Вышэйшай лігі) Гольмак быў адпраўлены ў адстаўку[3].
У сезоне 2016 працаваў у трэнерскім штабе «Зоркі-БДУ», а ў студзені 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Белшыны»[4]. Перад камандай стаяла задача вярнуцца ў Вышэйшую лігу, аднак пасля паспяховага старту «Белшына» стала атрымліваць паражэнні, і ў чэрвені 2017 года Гольмак пакінуў бабруйскі клуб[5].
У лістападзе 2017 года стала вядома аб прызначэнні Гольмака на пасаду галоўнага трэнера жыткавіцкага ЮАС[6]. Пакінуў жыткавіцкі клуб у ліпені 2018 года[7].
У студзені 2019 года стаў трэнерам у наваполацкім «Нафтане»[8]. У снежні 2019 года стала вядома, што Гольмак перайшоў на працу ў юнацкія каманды салігорскага «Шахцёра»[9]. У студзені 2023 года ўзначаліў дубль салігорскага клуба[10].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[11].
Дасягненні правіць
Ігравыя правіць
- Чэмпіён Беларусі: 1996
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992, 1995
Трэнерскія правіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2004
Зноскі
- ↑ Vladimir Golmak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Владимир Гольмак продолжит работу в "Гомеле"
- ↑ Владимир Гольмак отправлен в отставку с поста главного тренера "Гомеля"
- ↑ "Белшину" возглавил Владимир Гольмак
- ↑ В "Белшине" смена главного тренера
- ↑ Владимир Гольмак стал главным тренером ЮАС
- ↑ Гольмак покинул пост главного тренера «ЮАС»
- ↑ Украинский специалист возглавил "Нафтан"
- ↑ Владимир Гольмак будет работать в "Шахтере"
- ↑ Гольмак возглавил дубль "Шахтера" (руск.). football.by (16 студзеня 2023). Праверана 17 студзеня 2023.
- ↑ Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO