ФК Славія Мазыр

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК МПКЦ)

«Славія» — беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Славія Мазыр
ФК Славія Мазыр (2014).png
Поўная назва КСУП «Футбольны клуб „Славія-Мазыр”»
Заснаваны 1987
Горад Мазыр, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 5353
Дырэктар Андрэй Васілец
Галоўны трэнер Іван Біёнчык
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

правіць

Клуб быў створаны пад назвай «Палессе» ў 1987 годзе. З 1995 па 2005 гады выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі пад назвай МПКЦ (Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр), а з 1998 года — «Славія». Спыніў існаванне пасля няўдалага для клуба сезона 2005 года, які скончыўся вылетам у Першую лігу.

У пачатку 2006 года, у выніку аб’яднання гомельскага ЗЛіНа і «Славіі» быў створаны новы клуб — «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднанні за аснову была ўзята каманда ЗЛіН, пры гэтым новы клуб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаванне. З пачатку 2007 года клуб выступаў пад назвай «Мазыр». Па заканчэнні сезона 2007 кіраўніцтвам горада было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія-Мазыр». У 2011 годзе клуб заняў першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і заваяваў права выступаць у наступным сезоне ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сезоне 2012 мазырскі клуб доўгі час ішоў у зоне вылету, але сумеў пазбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сезоне 2013 «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноў вылецела ў Першую лігу.

У сезоне 2014 змяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнер Юрый Пунтус зрабіў стаўку на шэраг ветэранаў і перспектыўных маладых ігракоў (многія перайшлі да Пунтуса з яго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ»). У выніку «Славія» хутка стала адным з лідараў лігі. У сярэдзіне сезона мазыране разам з мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртанне ў Вышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».

У сезоне 2015 «Славія» захавала склад папярэдняга сезона, узмацніўшыся шэрагам маладых ігракоў з ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у Вышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. У многім гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыран Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расійскі клуб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.

Сезон 2016 «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы з «Мінскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў з лікам 6:2.

Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезона каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад «Нафтанам» і «Іслаччу», якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезона «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер Юрый Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам Міхаіла Марціновіча «Славія» саступіла ў апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.

Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў Ігара Кастрова і Максіма Слюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з «Энергетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе першы радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з часу іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.

Сезон 2019 у Вышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сезона вынікі сталі пагаршацца. Тым не менш, паспяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок. Сезон 2020 каманда праводзіла пераважна ў ніжняй палове табліцы і ў выніку стала дзявятай. Сезон 2021 пачаўся для каманды дрэнна, яна доўгі час знаходзілася ў зоне вылету, пазней добры адрэзак дазволіў адарвацца ад апошніх радкоў, але ў выніку «Славія» фінішавала на 14-м месцы і толькі дзякуючы перамозе ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў Вышэйшай лізе. У 2022 годзе «Славія» звычайна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы, аднак у другой палове сезона вынікі пагоршыліся, і пасля няўдалай серыі (чатыры паражэнні запар) у кастрычніку замест Марціновіча новым глоўным трэнерам быў прызначаны Іван Біёнчык. Чэмпіянат мазыране скончылі дзясятымі. У пачатку 2023 года клуб сабраў добры склад, што дазволіла на працягу сезона знаходзіцца ў верхняй палове табліцы і часамі прэтэндаваць на бронзу, аднак у выніку «Славія» заняла сёмае месца ў чэмпіянаце з 15.

Эмблемы

правіць

Папярэднія назвы

правіць
  • 1987—1994: «Палессе»
  • 1995—1997: МВКЦ
  • 1998—2005: «Славія»
  • 2006: «Мазыр-ЗЛіН»
  • 2007: «Мазыр»
  • з 2008: «Славія-Мазыр»

Дасягненні

правіць

Цяперашні склад

правіць

Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Аляксей Казлоў 1999
90   Бр Арцём Макаўчык (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2000
4   Аб Данііл Пруднік 2004
12   Аб Аляксей Іваноў 1997
15   Аб Андрэй Шамрук 1994
25   Аб Аляксандр Шырабокаў (у арэндзе з «Кайрата») 2003
27   Аб Павел Чыкіда (капітан) 1995
31   Аб Андрэй Залескі 1991
93   Аб Георгій Бугулаў 1993
5   ПА Сяргей Ціханоўскі 1990
8   ПА Валянцін Бандарэнка 2005
9   ПА Аляксандр Бацішчаў 1991
11   ПА Юлій Кузняцоў 2003
Паз. Імя Нар.
13   ПА Уладзіслаў Полаз 2001
14   ПА Сяргей Сазончык 2000
17   ПА Павел Катляроў 2004
21   ПА Эрмек Кенжэбаеў 2003
49   ПА Аляксандр Джыгера 1996
58   ПА Максім Хачатран 2004
59   ПА Мікалай Рабых 2001
99   ПА Джозеф Адах 1999
20   Нап Іван Грудзько 2004
30   Нап Андрэй Салавей 1994
63   Нап Кірыл Сідарэнка 1995
77   Нап Лама Бамба 2005
88   Нап Мікіта Якімовіч 2006

Ігракі ў арэндзе

правіць
Паз. Імя Нар.
16   Бр Даніла Сокал (у «Белшыне» да снежня 2024 года) 2001
  Нап Даніла Слесарчук (у «Лідзе» да снежня 2024 года) 2001

Трэнерскі штаб

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 7 15 5 6 4 18–22 16 1/32 фіналу
1992/93 Другая (Д2) 2 30 22 5 3 54–14 49 1/32 фіналу
1993/94 Другая (Д2) 2 28 19 5 4 48–18 43 1/16 фіналу
1994/95 Другая (Д2) 1 30 24 3 3 106–17 51 Чвэрцьфінал   Выхад у Першую лігу
1995 Першая (Д1) 2 15 11 3 1 44–9 36 Пераможца
1996 Першая (Д1) 1 30 24 4 2 64–17 76 1/8 фіналу
1997 Першая (Д1) 6 30 12 7 11 39–30 43 Чвэрцьфінал
1998 Вышэйшая (Д1) 6 28 12 9 7 41–36 45 Фіналіст Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 2 30 20 5 5 74–25 65 Пераможца
2000 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 5 2 78–25 74 Фіналіст
2001 Вышэйшая (Д1) 7 26 13 5 8 49–27 44 Чвэрцьфінал
2002 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 6 14 38–61 24 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 7 17 29–64 25 1/16 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 12 30 9 4 17 32–51 31 1/8 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 5 19 14–60 11 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 4 26 11 10 5 44–24 43 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 13 26 4 6 16 26–44 18 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 13 26 6 5 15 33–62 23 1/16 фіналу
2009 Першая (Д2) 13 27[A] 5 8 14 23–41 23 1/8 фіналу
2010 Першая (Д2) 9 30 10 7 13 33–44 37 1/16 фіналу
2011 Першая (Д2) 1 30 22 5 3 53–15 71 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2012 Вышэйшая (Д1) 10 30 7 6 17 22–58 27 1/8 фіналу
2013 Вышэйшая (Д1) 12 32 5 8 19 24–47 23 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2014 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 55–38 60 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2015 Вышэйшая (Д1) 10 26 7 5 14 33–50 26 1/8 фіналу
2016 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 8 13 33–49 35 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 8 18 26–50 20 1/16 фіналу   Вылет у Першую лігу
2018 Першая (Д2) 1 28 21 7 0 69–13 70 1/8 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2019 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 7 13 35–40 37 Паўфінал
2020 Вышэйшая (Д1) 9 30 10 9 11 41–49 39 1/8 фіналу
2021 Вышэйшая (Д1) 14 30 8 8 14 42–50 32 1/8 фіналу
Пераходныя матчы[B] 2 1 1 0 1–0
2022 Вышэйшая (Д1) 10 30 10 7 13 42–46 37 Паўфінал
2023 Вышэйшая (Д1) 7 28 11 7 10 32–30 40 1/8 фіналу
  1. Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць шклоўскага «Спартака» (перамога 2:1).
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (Мінск), трэцяй каманды Першай лігі 2021.

Міжнародныя кубкі

правіць
Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1996—1997 Кубак Кубкаў Папярэдні раўнд   Рэйк’явік 2:2 (Х) 0:1 (Г) 2:3  
1997—1998 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Канструктарул (Кішынёў) 1:1 (Г) 3:2 (Х) 4:3  
2 к/р   Алімпіякос (Пірэй) 0:5 (Г) 2:2 (Х) 2:7  
1997—1998 Кубак УЕФА 1 раўнд   Дынама (Тбілісі) 1:1 (Х) 0:1 (Г) 1:2  
2000—2001 Кубак УЕФА 1 к/р   Макабі (Хайфа) 1:1 (Х) 0:0 (Г) 1:1 (в.г. 0:1)  
2001—2002 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   ВБ (Вагур) 0:0 (Г) 5:0 (Х) 5:0  
2 к/р   Інтэр (Браціслава) 0:1 (Х) 0:1 (Г) 0:2  

Неафіцыйныя турніры

правіць
Сезон Кубак Раўнд Клуб Вынік
1997 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D   Зборная клубаў Расіі 2:5
  Сконта 1:2
  Капетдаг 0:3
2001 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А   Спартак (Масква) 1:3
  Варзоб 1:1
  Каўнас 4:3

Галоўныя трэнеры

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Славіі». Праверана 22 студзеня 2024.

Спасылкі

правіць