Юрый Іванавіч Малееў
Юрый Малееў (нар. 20 сакавіка 1968, Быхаў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі і жаночага клуба «Дынама-БДУФК».
Поўнае імя | Юрый Іванавіч Малееў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 сакавіка 1968 (56 гадоў)
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра каманду | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каманда |
Беларусь (жаночая) ЖФК Дынама-БДУФК |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера
правіцьІгравая
правіцьУ савецкі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», пасля выступаў у Польшчы. У 1995 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за розныя клубы. У 1996 годзе ў складзе мазырскага МПКЦ стаў чэмпіёнам Беларусі. З 2001 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда», у складзе якога завяршыў кар’еру ў 2003 годзе.
У 1995—1996 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.
Трэнерская
правіцьУ 2003 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда». Спачатку быў гуляючым трэнерам, а з 2004 годзе па сярэдзіну 2006 года — галоўным трэнерам жодзінцаў. У другой палове 2006 года ўзначальваў мінскі «Лакаматыў», пазней — юнацкую зборную Беларусі (1993 года нараджэння).
У сакавіку 2010 года прызначаны галоўным трэнерам мазырскай «Славіі». Прывёў мазырскі клуб да перамогі ў Першай лізе 2011 і вяртання ў Вышэйшую лігу. У Вышэйшай лізе «Славія» пад кіраўніцтвам Малеева не здолела замацавацца: у сезоне 2012 перадапошняе месца, а ў 2013 апошняе і зноў вылет у Першую лігу.
У студзені 2014 года, пасля вылету «Славіі», перайшоў у «Мінск» на пасаду старшага трэнера[2]. Застаўся ў трэнерскім штабе і пасля звальнення ўлетку 2014 года Андрэя Скорабагацькі і прызначэння галоўным трэнерам Андрэя Пышніка.
У студзені 2016 года, пасля таго як каманду ўзначаліў Георгій Кандрацьеў, Малееў перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жаночай каманды[3]. Разам з жаночай камандай тройчы стаў чэмпіёнам Беларусі і выйграў Кубак Беларусі, двойчы перамог у Суперкубку Беларусі. У студзені 2019 года пакінуў пасаду[4].
У чэрвені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі[5]. У пачатку 2020 года таксама ўзначаліў новаўтвораны клуб «Дынама-БДУФК», які ў першым жа сезоне перывёў да перамогі ў жаночым чэмпіянаце Беларусі.
Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.
Дасягненні
правіцьІгравыя
правіць- Чэмпіён Беларусі: 1996
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2001
Трэнерскія
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011
- Пераможца жаночага чэмпіянату Беларусі: 2020
Зноскі
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Юрий Малеев вошел в тренерский штаб «Минска»
- ↑ Малеев возглавил женскую команду «Минска»
- ↑ Малеев покинул пост главного тренера женской команды «Минска»
- ↑ Малеев назначен главным тренером женской сборной Беларуси