Аляксей Дзмітрыевіч Іваноў
Аляксей Іваноў (нар. 19 лютага 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Поўнае імя | Аляксей Дзмітрыевіч Іваноў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 лютага 1997[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 12 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 8 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0). У сезоне 2015 працягваў гуляць за дубль, таксама выйшаў на замену ў адным матчы Вышэйшай лігі.
У ліпені 2016 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама»[3], дзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі левага абаронцы. У студзені 2017 года быў выкуплены брэсцкім клубам[4]. У першай палове сезона 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, а потым увогуле страціў месца ў асноўным складзе і стаў выступаць за дубль.
У пачатку 2018 года прайшоў два турэцкія зборы з «Дынама», пасля чаго ў лютым 2018 года далучыўся да сталічнага «Промня», які неўзабаве дамовіўся аб арэндзе абаронцы на сезон 2018[5]. У «Промні» неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Брэст[6].
У першай палове 2019 года выступаў за дубль дынамаўцаў, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з брэсцкім клубам і неўзабаве ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Мінск»[7]. У 2019 годзе звычайна гуляў у стратавым складзе мінчан, а ў сезоне 2020 часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[8], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Пачынаў сезон 2022 у стартавым складзе каманды, а з лета стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[10].
У студзені 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[11], з трэнерам якой Іванам Біёнчыкам працаваў раней у «Промні» і «Гомелі».
Міжнародная кар’ераПравіць
Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе адзначыўся голам у браму Сан-Марына.
11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны, адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі левага абаронцы.
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
2015 | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
2016 (1) | дубль | Мінск | 15 | 2 | |
2016 (2) | Д1 | Дынама | 15 | 0 | |
2017 | Д1 | Дынама | 10 | 1 | |
2018 | Д1 | Прамень | 26 | 1 | |
2019 (1) | дубль | Дынама | 4 | 1 | |
2019 (2) | Д1 | Мінск | 8 | 0 | |
2020 | Д1 | Мінск | 8 | 0 | |
2021 | Д1 | Гомель | 23 | 2 | |
2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 13 | 0 |
Зноскі
- ↑ Aleksey Ivanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksei_ivanov/
- ↑ Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
- ↑ Алексей Иванов подписал контракт с брестским "Динамо"
- ↑ Алексей Иванов стал игроком "Луча"
- ↑ Алексей Иванов вернулся из аренды в Луче Архівавана 29 сакавіка 2019.
- ↑ Алексей Иванов перешел из брестского "Динамо" в "Минск"
- ↑ Защитник Алексей Иванов перешел в "Гомель"
- ↑ Алексей Иванов перешел из "Гомеля" в "Торпедо"-БелАЗ
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" расстался с Ивановым (руск.). football.by (30 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Алексей Иванов заключил контракт со "Славией" (руск.). football.by (12 студзеня 2023). Праверана 12 студзеня 2023.