Ігар Кастроў
Ігар Кастроў (нар. 3 жніўня 1987) — малдаўскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Славія» з Мазыра.
Нарадзіўся |
3 жніўня 1987[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 7 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Пачынаў кар’еру ў Малдове, пасля гуляў у Ізраілі і ЗША. У 2010 годзе вярнуўся ў чэмпіянат Малдовы, дзе гуляў за розныя клубы.
У ліпені 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[3]. Адразу замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. Быў адным з найлепшых у камандзе, але не здолеў выратаваць «Славію» ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2014 года вярнуўся ў Малдову, стаўшы іграком клуба «Кастулень»[4]. Улетку 2014 года перайшоў у «Верыс», але ўвосень той спыніў існаванне.
У лютым 2015 года стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар»[5]. Улетку таго ж года зноў апынуўся ў Малдове, трапіўшы ў склад «Дынама-Аўта».
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Славію»[6]. У лютым, разарваўшы кантракт з «Дынама-Аўта», афіцыйна аформіў вяртанне ў беларускі клуб[7]. У складзе «Славіі» замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[8]. У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы, але каманда ў другі раз выбыла ў Першую лігу. Атрымаўшы статус нелегіянера, застаўся ў камандзе і ў сезоне 2018, у якім дапамог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах заставаўся асноўным іграком «Славіі» ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[9]. Неўзабаве стаў трэніравацца з «Гомелем» і хутка падпісаў пагадненне з клубам[10]. Замацаваўся ў аснове, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[11]. У сезоне 2022 быў капітанам каманды.
У снежні 2022 года абвясціў, што пакідае «Гомель»[12]. Неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка мазырскай «Славіі»[13].
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Зноскі
- ↑ Soccerway Праверана 12 чэрвеня 2019.
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/igor-kostrov1/
- ↑ Игорь Костров стал игроком «Славии»(недаступная спасылка)
- ↑ «Костулень» официально усилился защитником и полузащитником
- ↑ Игорь Костров подписал контракт с "Кызыл-Жаром СК"
- ↑ «Славия» предложила контракт Кострову
- ↑ Игорь Костров подписал контракт со "Славией"
- ↑ «Славия» продлила контракты с Сулимом и Костровым
- ↑ Четыре футболиста покинули "Славию"
- ↑ Игорь Костров стал игроком "Гомеля"
- ↑ "Гомель" расстался с Батищевым и продлил контракты с Костровым и Пантей
- ↑ Игорь Костров покидает "Гомель" (руск.). football.by (25 снежня 2022). Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ Игорь Костров стал игроком "Славии" (руск.). football.by (26 снежня 2022). Праверана 26 снежня 2022.