Антон Дзям’янавіч Амельчанка
Антон Амельчанка (нар. 27 сакавіка 1985, Гомель) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2011). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у мазырскай «Славіі».
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Антон Дзям’янавіч Амельчанка | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 сакавіка 1985[1] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Славія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер брамнікаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец гомельскага футбола, у 2004 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе «Гомеля». У 2006 годзе, правёўшы ў беларускім клубе 20 матчаў у чэмпіянаце, перайшоў у «Маскву», дзе выступаў за дубліруючы склад. Некаторы час разам з Юрыем Жаўновым і Ільёй Гаўрылавым утвараў беларускае трыа брамнікаў «Масквы». Пасля спынення існавання сталічнага клуба ў сакавіку 2010 года стаў іграком «Растова», дзе здолеў замацавацца ў аснове. Па выніках сезона 2010 быў прызнаны аматарамі «Растова» найлепшым іграком клуба ў сезоне.
У снежні 2010 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», але гульнявой практыкі не меў, застаючыся на лаўцы запасных. Улетку 2012 года быў аддадзены ў арэнду грозненскаму «Цераку» да канца сезона 2012/13. У чэрвені 2013 года вярнуўся ў «Растоў», але ўжо не меў месца ў аснове, зрэдку з’яўляючыся на полі.
У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з варонежскім «Факелам»[2], але ўжо ў лістападзе пакінуў яго[3]. У студзені-лютым 2016 года праходзіў прагляд у «Анжы», але не падышоў[4]. У выніку, вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Белшыны»[5]. У ліпені 2016 года пакінуў бабруйскі клуб[6]. У другой палове 2016 года заставаўся без каманды, падтрымліваючы форму самастойна ў родным Гомелі.
У студзені 2017 года папоўніў склад «Крумкачоў»[7]. У сталічным клубе стаў асноўным брамнікам, аднак у маі 2017 года атрымаў траўму. У ліпені 2017 года праз праблемы са здароўем вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[8].
Міжнародная кар’ера правіць
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. 22 жніўня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля (2:1). Усяго за нацыянальную зборную правёў 7 матчаў.
Трэнерская кар’ера правіць
З 2018 года працаваў у «Гомелі» трэнерам брамнікаў дубліруючага складу. У студзені 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды ў якасці трэнера брамнікаў[9]. У снежні 2021 года разам з галоўным трэнерам Іванам Біёнчыкам перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[10]. У красавіку 2022 года пакінуў «Шахцёр» разам з Біёнчыкам[11].
З ліпеня 2022 года працаваў трэнерам брамнікаў у акадэміі падмаскоўных «Хімкаў»[12]. У кастрычніку 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Біёнчыка ў мазырскай «Славіі»[13]. У красавіку 2023 года ў сувязі з траўмамі брамнікаў быў заяўлены за «Славію» таксама ў якасці іграка[14].
Дасягненні правіць
- Уладальнік Кубка Расіі: 2014
Крыніцы правіць
- ↑ Anton Amelchenko // FBref.com
- ↑ Антон Амельченко подписал контракт с воронежским "Факелом" (руск.). football.by (28 чэрвеня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Антон Амельченко расторг контракт с воронежским "Факелом" (руск.). football.by (28 лістапада 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Антон Амельченко не подошел "Анжи" (руск.). football.by (13 лютага 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Антон Амельченко перейдет в "Белшину" (руск.). football.by (22 лютага 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ «Прессбол»: Амельченко покинет «Белшину» после возвращении из отпуска в Испании (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Антон Амельченко продолжит карьеру в "Крумкачах" (руск.). football.by (31 студзеня 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Антон Амельченко завершил карьеру (руск.). football.by (4 ліпеня 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Кунаш и Амельченко будут помогать Биончику в "Гомеле" (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Биончик подписал трехлетний контракт с "Шахтером", в штабе - Кунаш и Амельченко (руск.). football.by (8 снежня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ "Шахтер" объявил о расторжении контракта с Биончиком (руск.). football.by (12 красавіка 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Антон Амельченко стал тренером академии "Химок" (руск.). football.by (15 верасня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Экс-вратарь сборной Беларуси вошел в тренерский штаб "Славии" (руск.). football.by (26 кастрычніка 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Иван Биончик: "Имеет ли вратарь основания так действовать? Нет..." (руск.). football.by (2 красавіка 2023). Праверана 29 студзеня 2024.