Уладзіслаў Алегавіч Ложкін

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Ложкін)

Уладзіслаў Ложкін (нар. 25 сакавіка 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Уладзіслаў Ложкін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Алегавіч Ложкін
Нарадзіўся 25 сакавіка 2002(2002-03-25)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 69 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 54 (10)
2020   Беларусь Смалявічы 10 (3)
2023 Казахстан Туран (Туркестан) 26 (20)
2024— Беларусь Славія (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2020— Беларусь Беларусь (да 21) 22 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у магілёўскім «Дняпры», пазней далучыўся да школы мінскага «Дынама». З пачатку 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба. 26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 ліпеня 2019 года ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2]. У першым жа матчы за новую каманду, 10 ліпеня супраць «Іслачы», аформіў дубль, чым дапамог «Смалявічам» здабыць перамогу з лікам 3:1. У далейшым стаў асноўным нападнікам каманды, хоць і не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[3].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021. Рэгулярна з’яўляўся ў аснове, у 2021 годзе пераважна выхадзіў у стартавым складзе, а ў 2022 годзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па заканчэнні сезона 2022 скончыўся кантракт з дынамаўцамі.

У лютым 2023 года стаў трэніравацца з «Туранам» з другога дывізіёна Казахстана і ў сакавіку трапіў у заяўку каманды на сезон. Па выніках сезона з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У лютым 2024 года трэніраваўся з салігорскім «Шахцёрам»[4], а ў сакавіку падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[5].

Міжнародная кар’ера правіць

У студзені 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску. У сакавіку 2019 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7) і быў заменены ў першым тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 Д1 Дынама   1 0
2020 (1) Д1 Дынама   2 0
2020 (2) Д1 Смалявічы   10 3
2021 Д1 Дынама   26 4
2022 Д1 Дынама   25 6
2023 Д2 Туран   26 20

Крыніцы правіць

  1. а б в https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/lozhkin-uladzislau
  2. Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com (9 ліпеня 2020). Праверана 23 лістапада 2023.
  3. 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
  4. Ложкин находится в расположении "Шахтера" (руск.). football.by (14 лютага 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
  5. "Славия" усилилась Владиславом Ложкиным (руск.). football.by (15 сакавіка 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.