Уладзіслаў Сяргеевіч Жук
Уладзіслаў Жук (нар. 11 чэрвеня 1994, Задвор’е, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Поўнае імя | Уладзіслаў Сяргеевіч Жук | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 чэрвеня 1994[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 81 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец ДЮСШ горада Стоўбцы, пазней выступаў за юнацкія каманды розных беларускіх клубаў. Першым дарослым клубам Уладзіслава ў 2012 годзе стала «Зорка-БДУ», дзе ён з цягам часу здолеў замацавацца ў аснове. Пасля сезона 2014 праходзіў прагляд у «Гомелі»[3] і «Тарпеда-БелАЗ»[4], аднак у выніку застаўся ў Мінску.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»[5], але не падышоў і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[6], у складзе якой пачаў сезон 2016. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на пазіцыі левага паўабаронцы ў матчы супраць «Слуцка» (1:1). Здолеў замацавацца на гэтай пазіцыі, па выніках сезона 2016 быў прызнаны аматарамі клуба найлепшым іграком каманды[7]. Канец сезона вымушаны быў прапусціць з-за службы ў арміі[8].
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[9]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе і ў красавіку таго ж года вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[10]. Прапусціўшы пачатак сезона з-за траўмы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2017 «Славія» выбыла ў Першую лігу, а Жук вярнуўся ў БАТЭ[11].
У студзені 2018 года трэніраваўся з барысаўчанамі, аднак не трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 года далучыўся да «Смалявічаў», і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у склад дэбютанта Вышэйшай лігі ў арэнду з правам выкупу[12]. У складзе «Смалявічаў» быў іграком асновы, аднак у жніўні 2018 года пакінуў каманду[13] і неўзабаве перайшоў у арэнду ў «Слуцк»[14]. У верасні не гуляў з-за траўмы, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе слуцкай каманды. У студзені 2019 года пакінуў слуцкі клуб[15] і неўзабаве разарваў кантракт з БАТЭ[16].
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Славіі» і ў выніку зноў стаў іграком мазырскага клуба[17]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[18]. У пачатку 2022 года не трапіў у заяўку «Славіі» на сезон і толькі ў ліпені зноў з’явіўся на полі.
Міжнародная кар’ераПравіць
У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, двойчы прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | Д3 | Зорка-БДУ | 14 | 0 | |
2013 | Д3 | Зорка-БДУ | 20 | 4 | |
2014 | Д2 | Зорка-БДУ | 28 | 6 | |
2015 | Д2 | Зорка-БДУ | 28 | 4 | |
2016 | Д1 | Славія | 28 | 2 | |
2017 | Д1 | Славія | 18 | 1 | |
2018 (1) | Д1 | Смалявічы | 16 | 0 | |
2018 (2) | Д1 | Слуцк | 8 | 0 | |
2019 | Д1 | Славія | 17 | 0 | |
2020 | Д1 | Славія | 26 | 4 | |
2021 | Д1 | Славія | 17 | 2 |
Грамадзянская пазіцыяПравіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[19].
Зноскі
- ↑ Vladislav Zhuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fcslavia.by/ru/player/zhuk-1
- ↑ Полузащитник «Звезды-БГУ» Жук и еще 3 игрока на просмотре в «Гомеле»
- ↑ Жук покинул «Торпедо-БелАЗ», Прокопчик проведет сезон в аренде
- ↑ Жук, Тихоновский и Петренко находятся на просмотре в «Слуцке»
- ↑ Мальцев и Жук находятся на просмотре в «Славии», Трапашко — в «Смолевичах-СТИ»
- ↑ Футбол. Владислав Жук — лучший футболист "Славии" по версии болельщиков клуба
- ↑ Полузащитник «Славии» Жук пропустит остаток сезона из-за службы в армии
- ↑ Владислав Жук перешел в БАТЭ
- ↑ Жук отдан в аренду в "Славию" Архівавана 30 студзеня 2018.
- ↑ Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию"
- ↑ "Смолевичи" арендовали у БАТЭ Жука
- ↑ Владислав Жук покинул "Смолевичи"
- ↑ Владислав Жук перешел в "Слуцк"
- ↑ Жук вернулся в БАТЭ из аренды
- ↑ БАТЭ расторг контракт с Жуком
- ↑ "Славия" подписала Жука
- ↑ "Славия" продлила контракты с Жуком, Чухлеем и Раевским
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)