Сяргей Міхайлавіч Балановіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Сяргей Балановіч)

Сяргей Балановіч (нар. 29 жніўня 1987, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца рагачоўскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2018).

Футбол
Сяргей Балановіч
Balanovich.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Міхайлавіч Балановіч
Нарадзіўся 29 жніўня 1987(1987-08-29)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 171 см
Вага 69 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Макслайн
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Беларусь Хваля (Пінск) 66 (15)
2008—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 171 (21)
2014—2018 Расія Амкар (Перм) 88 (0)
2018—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 59 (7)
2021 Расія Акрон (Тальяці) 12 (0)
2021 Беларусь Слуцк 10 (0)
2022— Беларусь Макслайн (Рагачоў) 24 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (0)
2012—2018 Беларусь Беларусь 33 (2)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец пінскага футбола, гуляў за пінскую «Хвалю».

У 2008 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы, пазней стаў чаргавацца на гэтай пазіцыі з Аляксеем Рыасам.

7 чэрвеня 2013 года ў матчы за зборную атрымаў траўму, але праз месяц вярнуўся ў асноўны склад.

Па заканчэнні сезона 2013 у паслугах Балановіча былі зацікаўлены некалькі клубаў (у прыватнасці, мінскае «Дынама»[4]), але ў выніку ў лютым 2014 падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5].

У жніўні 2014 года перайшоў у пермскі «Амкар»[6], дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і ў ліпені 2018 года паўабаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[7], дзе неўзабаве таксама стаў іграком стартавага складу. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[8].

У студзені 2021 года быў адхілены ад складу «Шахцёра», не трапіў на збор каманды ў ААЭ і неўзбаве пакінуў клуб[9]. У лютым 2021 года стаў іграком тальяцінскага «Акрона» з расійскай ФНЛ[10], дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

У ліпені 2021 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў жніўні афіцыйна папоўніў склад клуба[11]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года пакінуў «Слуцк»[12], а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[13]. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне з «Макслайнам»[14].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

7 чэрвеня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Літвы. Пазней стаў трывала выклікацца ў зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў часцей выкарыстоўваць Балановіча на пазіцыі правага абаронцы.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д3 Пінск-900   2 0
2005 Д3 Пінск-900   19 5
2006 Д2 Хваля   24 3
2007 Д2 Хваля   21 7
2008 Д1 Шахцёр   20 3
2009 Д1 Шахцёр   23 3
2010 Д1 Шахцёр   29 5
2011 Д1 Шахцёр   28 3
2012 Д1 Шахцёр   29 3
2013 Д1 Шахцёр   25 3
2014 (1) Д1 Шахцёр   17 1
2014/15 Д1 Амкар   24 0
2015/16 Д1 Амкар   26 0
2016/17 Д1 Амкар   22 0
2017/18 Д1 Амкар   16 0
2018 (2) Д1 Шахцёр   12 3
2019 Д1 Шахцёр   24 3
2020 Д1 Шахцёр   23 1
2020/21 (2) Д2 Акрон   12 0
2021 (2) Д1 Слуцк   10 0
2022 Д2 Макслайн   24 0

Зноскі