Аляксей Мануэлевіч Рыас
Аляксей Рыас (нар. 14 мая 1987, Мінск) — беларускі футбаліст перуанскага паходжання, абаронца і паўабаронца клуба «СДЮШАР Дынама» з Мінска. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2016—2018).
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Аляксей Мануэлевіч Рыас | ||||||||||||
Нарадзіўся |
14 мая 1987[1][2][…] (36 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||
Вага | 73 кг[3] | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 99 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера Правіць
Пачаў займацца футболам у Мінску, але першым прафесійным клубам стаў салігорскі «Шахцёр», за які выступаў з 2005 года. З 2007 года стаў прыцягвацца да асноўнага складу, Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а з 2011 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У «Шахцёры» гуляў на пазіцыі флангавага (левага або правага) паўабаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Балановічам і Паўлам Сітко.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 працягваў трывала гуляць у аснове, звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы, але часам апускаўся да абаронцы.
У снежні 2014 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[5]. Сезон 2015 распачаў, выходзячы на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў выхадзіць на замену, а ў ліпені 2016 года замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчан. У сезоне 2017 стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, а праз месяц вярнуўся ў стартавы склад. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся ў стартавы склад.
У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу, толькі ў маі і з кастрычніка не гуляў з-за траўм. У снежні 2019 года стала вядома, што Рыас пакідае БАТЭ[6].
У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. У сезоне 2020 трывала выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак у студзені 2021 года быў пераведзены ў дубль[8] і перастаў з’яўляцца на полі. Большую частку сезона 2021 правёў у дублі, толькі з верасня зноў стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].
У ліпені 2022 года далучыўся да «СДЮШАР Дынама» ў Другой лізе[10].
Міжнародная кар’ера Правіць
У пачатку 2016 года цікавасць да Рыаса сталі праяўляць функцыянеры нацыянальнай зборнай Перу[11], але паўабаронца так і не згуляў за паўднёваамерыканскую каманду. 31 жніўня 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі (1:0).
Сям’я Правіць
Бацька — перуанец, маці — беларуска (таму Аляксей мае двайное грамадзянства). Мае родзічаў у Перу.
Дасягненні Правіць
- Чэмпіён Беларусі (4): 2015, 2016, 2017, 2018
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2010, 2011, 2012, 2013, 2019
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2006, 2007, 2014, 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2014, 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2015, 2016, 2017
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2017
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | Шахцёр | 26 | 1 | |
2006 | Д1 | Шахцёр | 1 | 0 | |
2007 | Д1 | Шахцёр | 20 | 1 | |
2008 | Д1 | Шахцёр | 19 | 2 | |
2009 | Д1 | Шахцёр | 14 | 1 | |
2010 | Д1 | Шахцёр | 26 | 4 | |
2011 | Д1 | Шахцёр | 22 | 2 | |
2012 | Д1 | Шахцёр | 27 | 7 | |
2013 | Д1 | Шахцёр | 30 | 8 | |
2014 | Д1 | Шахцёр | 30 | 6 | |
2015 | Д1 | БАТЭ | 20 | 5 | |
2016 | Д1 | БАТЭ | 24 | 2 | |
2017 | Д1 | БАТЭ | 24 | 3 | |
2018 | Д1 | БАТЭ | 20 | 2 | |
2019 | Д1 | БАТЭ | 17 | 0 | |
2020 | Д1 | Дынама | 25 | 0 | |
2021 | Д1 | Дынама | 2 | 0 |
Зноскі
- ↑ Aleksey Rios // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexei Rios // FBref.com
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksey_rios/
- ↑ Алексей Риос продлил контракт с "Шахтером"
- ↑ Алексей Риос перешел в БАТЭ
- ↑ Риос покидает БАТЭ
- ↑ Алексей Риос стал игроком минского "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо" вышло из отпуска. Риос в дубле, Дингу и Сухоцкого хотят продлить
- ↑ Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо"
- ↑ Алексей Риос возобновит карьеру во второй лиге
- ↑ Алексей Риос: "Сборная Перу? Надеюсь, вскоре настанет пора и какой-то конкретики"
Спасылкі Правіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)