Новы Двор (Навадворскі сельсавет, Мінскі раён)

аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Но́вы Двор[1] (трансліт.: Novy Dvor, руск.: Новый Двор) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Навадворскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўдзень ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Аграгарадок
Новы Двор
Колішняя сядзіба Бунге XIX стагоддзя, цяпер царква
Колішняя сядзіба Бунге XIX стагоддзя, цяпер царква
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 630 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223016
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236843056
Новы Двор на карце Беларусі ±
Новы Двор (Навадворскі сельсавет, Мінскі раён) (Беларусь)
Новы Двор (Навадворскі сельсавет, Мінскі раён)
Новы Двор (Навадворскі сельсавет, Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Новы Двор (Навадворскі сельсавет, Мінскі раён)

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць М. Служкі. У 1590—1600 гадах сяло, цэнтр маёнтка, пушча, панскі двор, 2 дымы, вадзяны млын, 10 сямей баярскіх. У 1667 годзе 41 дым, уласнасць А. БелазораўныР. Служчынай. У 1720 годзе ўласнасць І. Храптовіча. У 1772 годзе мястэчка і вёска, уласнасць І. Прушынскага. У 1791 годзе вёска, цэнтр маёнтка Менскай парафіі, уласнасць Прушынскіх.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе сяло ў Мінскім павеце Мінскай губерні на «вялікай ігуменскай дарозе», ёсць касцёл Міхала Архангела, вадзяны млын, сукнавальня, уласнасць С. Прушынскага. У 1815 годзе вёска ва ўласнасці Ф. Грушвіцкай, маёнтак ва ўладанні А. Пратасевіч.

У 1890 годзе адкрытая школа граматы, у якой вучыліся 8 хлопчыкаў. У 1897 годзе вёска, карчма і маёнтак у Сеніцкай воласці Мінскага павета. У 1917 годзе дзейнічала народнае вучылішча.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Навадворскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. У 1930-я гады створаны калгас «Чырвоны кааператар», працавала кузня, сталярная майстэрня. У час палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў рэпрэсаваныя прынамсі 2 жыхары[2].

18 студзеня 1931 года перададзена ў падпарадкаванне Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Акупацыйныя ўлады спалілі 3 двары, у баях загінуў прынамсі 51 жыхар.

 
Новы Двор, 2019 г.

З 16 ліпеня 1954 года ў Гатаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года цэнтр Навадворскага сельсавета. У 1997 годзе цэнтр саўгаса «Світанне».

Насельніцтва правіць

  • XVIII стагоддзе:
    • 1772 — 27 двароў, 131 жыхар
    • 1800 — 42 двары, 243 жыхары
  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 47 двароў, 330 жыхароў; маёнтак — 2 двары, 59 жыхароў
  • XX стагоддзе:
    • 1917 — 46 двароў, 292 жыхары; маёнтак — 1 двор, 50 жыхароў
    • 1941 — 39 двароў, 150 жыхароў
    • 1997 — 317 гаспадарак, 1164 жыхары
  • XXI стагоддзе:
    • 2010 — 1133 жыхары

Адукацыя правіць

Дзейнічае Навадворская сярэдняя школа.

Славутасці правіць

 
Колішняя сядзіба Бунге, 2021 г.
 
Рэшткі брамы сядзібы Бунге, 2021
  • Сядзіба Бунге ХІХ ст. Цяпер у будынку праваслаўны храм у імя Святога архангела Міхаіла
  • Брама сядзібы Бунге
  • Брацкая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1920 годзе
  • Могілкі. Могілкі месцяцца каля Новага Двара і скасаванай у 2020 годзе вёскі Шабаны[3]. Плошча 1,3 га, абмежавана-дзеючыя могілкі[4]. Некаторыя некрапалісты лічаць, што тут маглі хаваць яшчэ ў канцы XVIII — пачатку ХІХ стагоддзяў пры Міхайлаўскай царкве[5]. Пахаванні ажыццяўляліся на працягу ўсяго ХХ стагоддзя і працягваюцца ў 2021 годзе[6]. Распаўсюджаны прозвішчы Шабан і Герасімовіч[5]

Адметнасці могілак:

  • рэшткі Міхайлаўскай царквы, знішчанай савецкімі ўладам, і крыж, усталяваны школьным настаўнікам Мікалаем Камінскім у 1991 годзе ў памяць аб гэтай царкве[5]
  • рэшткі фамільнага склепа сям’і Бунге[5]
  • магіла Якава Славука (1903), на якой помнік усталяваны сям’ёй Бунге. Усталяванне помніка гаспадарамі свайму служачаму ёсць рэдкай з’явай для беларускіх могілак[5]
  • магіла франтавіка Другой сусветнай вайны Цімафея Сухочава (1919—1948)[6]

Спіс вуліц правіць

  • Кар’ер 1 вуліца
  • Кар’ер вуліца
  • Лясная вуліца
  • Маладзёжная вуліца
  • Маладзёжны завулак
  • Новая вуліца
  • Палявая вуліца
  • Паркавая вуліца
  • Раждзественская вуліца
  • Рачная вуліца
  • Успенская вуліца
  • Цэнтральная вуліца
  • Шчаслівая вуліца[7]

Вядомыя асобы правіць

  • Аляксандр Прушынскі (Алесь Гарун; 1887—1920) — беларускі дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, пісьменнік.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Ахвяры палітычных рэпрэсій // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага раёна. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 121
  3. Рашэнне Мінскага раённага Савета дэпутатаў 31 сакавіка 2020 г. № 168 (руск.). pravo.by.
  4. Кладбище д. Новый Двор в Минской области // Городская ритуальная служба
  5. а б в г д Кладбище в деревне Новый Двор Минского района // Могілкі Беларусі ў ЖЖ
  6. а б Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
  7. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць