Шабаны (Мінскі раён)

былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Шабаны́[1] (трансліт.: Šabany, руск.: Шабаны) — колішняя вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на левым беразе ракі Свіслач.

Вёска
Шабаны
The end house of the former Šabany village.jpg
Колішняя вёска Шабаны, 2020 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
СААТА
6236843081
Шабаны на карце Беларусі ±
Шабаны (Мінскі раён) (Беларусь)
Шабаны (Мінскі раён)
Шабаны (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Шабаны (Мінскі раён)

НазваПравіць

Назва патранамічная ад прозвішчаў Шабан ці Шабуня (вясёлы чалавек, жартаўнік, непаседа)[2].

ГісторыяПравіць

У 1791 годзе вёска Шабуны маёнтка Новы Двор, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе — сяло, уласнасць Р. Прушынскага, ёсць драўляная ўніяцкая капліца. У 1858 годзе вёска, уласнасць Ф. Грушвіцкага, П. Кістэра, Чакатоўскіх. У 1897 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета, ёсць хлебазапасны магазін[2].

Да 15 красавіка 2020 года ўваходзіла ў склад Навадворскага сельсавета[3], тэрыторыя далучаная да вёскі Новы Двор.

НасельніцтваПравіць

  • 1800 — 21 двор, 136 жыхароў
  • 1897 — 29 двароў, 242 жыхары
  • 1917 — 29 двароў, 259 жыхароў; на хутары 2 двары, 9 жыхароў
  • 1999 — 19 жыхароў

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Памяць, 1998, с. 630
  3. Рашэнне Мінскага раённага Савета дэпутатаў 31 сакавіка 2020 г. № 168 (руск.) . pravo.by.

ЛітаратураПравіць

  • Шабаны // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.

СпасылкіПравіць