Навадворская сярэдняя школа Мінскага раёна

Навадворская сярэдняя школа Мінскага раёна — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў агр. Новы Двор.

Навадворская сярэдняя школа
Заснавана 1890
Дырэктар Ксенія Міхайлаўна Гаранская
Тып адукацыйная ўстанова[d]
Адрас аг. Новы Двор, вул. Цэнтральная, 5
Сайт novi-dvor.minsk.edu.by

Навучанне вядзецца на рускай мове.

ГісторыяПравіць

Школа была заснавана ў 1890 годзе для навучання сялянскіх дзетак пісьму і рахунку. А ў 1903 годзе ў школы з’явіўся першы мецынат, мясцовы памешчык І. Бунгэ. У памяць аб сваім трагічна загінуўшым сыне-падлетку, Бунгэ адкрывае тут народнае аднакласнае вучылішча, якое наведваюць дзеці навакольных вёсак Шабаны, Клімавічы, Пашкавічы, Падлоссе. Будынак вучылішча захаваўся да нашых дзён.

З 1917 і да 1950 года у памяшканні вучылішча пачала дзейнічаць няпоўная сярэдняя школа.

У час Вялікай Айчыннай вайны школа была зачынена, а з 1944 года стала сямігодкай. Сюды прыходзілі дзеці з усіх наваколляў, з Гатава, Падлоссе, Зарэчча, Пашкавічы. Будынак больш не здольны быў змясціць такую колькасць навучэнцаў, і праз дарогу было пабудавана другое школьнае памяшканне на два класы. Гэта быў звычайны бярвеністы зруб, аднак дзякуючы адкрыццю другога філіяла, у 1953 годзе школа прымае статус сярэдняй.

У 1980 годзе над школай узяў шэфства Саюз кампазітараў Беларусі. У школе пабывалі такія знакамітыя беларускія кампазітары як Семяняка, Лучанок, Ханок, Камінскі, Смольскі, Картэс, Вагнер, Зарыцкі, Захлеўны і іншыя. Пры школе ў 1978 годзе адкрыўся філіял музычнай Мачулішчанскай школы, а з 1991 годзе школа стала працаваць па плане школы з агульнаэстэтычным ухілам.

Зноскі