Клімавічы (Мінскі раён)

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Клі́мавічы[1] (трансліт.: Klimavičy, руск.: Климовичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўдзень ад Мінска на рацэ Сеніца.

Вёска
Клімавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
193 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223016
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236843041
Клімавічы на карце Беларусі ±
Клімавічы (Мінскі раён) (Беларусь)
Клімавічы (Мінскі раён)
Клімавічы (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Клімавічы (Мінскі раён)

Гісторыя правіць

У 1708 годзе вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць К. Друцкага-Горскага. У 1772 годзе ўласнасць І. Прушынскага. У 1791 годзе вёска маёнтка Новы Двор, шляхецкая ўласнасць.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Станіслава Прушынскага. У 1815 годзе ўласнасць Р. Алендскага, у 1858 годзе — К. Яленскага. У 1886 годзе дзейнічала праваслаўная царква. У 1897 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала кузня. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я арганізаваны калгас «3-ці рашаючы».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

З 16 ліпеня 1954 года ў Гатаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Навадворскім сельсавеце.

Насельніцтва правіць

  • XVIII стагоддзе:
    • 1772 год — 47 двароў, 189 жыхароў
    • 1800 год — 17 двароў, 105 жыхароў
  • XIX стагоддзе:
    • 1815 год — 53 душы мужчынскага полу
    • 1897 год — 31 двор, 178 жыхароў
  • XX стагоддзе:
    • 1917 год — 42 двары, 253 жыхары
    • 1926 год — 53 двары, 265 жыхароў
    • 1997 год — 101 гаспадарка, 246 жыхароў
    • 1999 год — 229 жыхароў
  • XXI стагоддзе:
    • 2010 год — 193 жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць