Яленскія
вялікалітоўскі шляхецкі род
Яле́нскія — шляхецкі род герба «Корчак». Паходзілі ад Станіслава, цівуна камянецкага, які згадваецца пад 1514[1]. Валодалі маёнткамі ў Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.
Яленскія | |
---|---|
![]() | |
Падданства | Вялікае Княства Літоўскае |
Вядомыя прадстаўнікі
правіць- Рафал Юзаф Яленскі (1701—1780) — кашталян наваградскі
- Гедэон Яленскі (1712—1798) — кашталян наваградскі
- Напалеон Феліксавіч Яленскі (1810—1883) — грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.
- Антон Паўлавіч Яленскі (1818—1874) — грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.
Галерэя
правіць- Іканаграфія роду Яленскіх
-
Самуэль Яленскі
Крыніцы
правіць- ↑ Аляксандр Аляксейчык. Шляхта не плача // «Літаратура і мастацтва» № 35, 2 верасня 2011. С. 6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яленскія