Ян Яленскі
?1740-1807
Ян Яленскі (? — 1807) — дзяржаўны службовец.
БіяграфіяПравіць
Пісар гродскі смаленскі, у 1778 — стараста мазырскі, у 1789 г. — суддзя Мазырскага павета, у 1805 — стараста судовы і маршалак павятовай шляхты. Меў маёнткі Свянтожэц (вёскі Варкуле, Варнішкі, Станелішкі, Войнюнцы) і Вількабруцкі (вёскі Вількабрукі, Важэле).
Сям’яПравіць
Дзеці:
- Павел (1776—1842), харунжы мазырскі;
- Рамуальд, падсудак земскі Мазырскага павета, меў частку маёнтка Дунайчыцы Слуцкага павета па тэстаменту Людвіга Яленскага (1805 г.);
- Фелікс.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Швед, В. В. Яленскі Павел Янавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.