Падло́ссе[1] (трансліт.: Padlossie, руск.: Подлосье) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца каля МКАД, на рацэ Свіслач.

Вёска
Падлоссе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 69 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223016
Аўтамабільны код
5
Падлоссе на карце Беларусі ±
Падлоссе (Беларусь)
Падлоссе
Падлоссе (Мінская вобласць)
Падлоссе

Гісторыя правіць

У 1886 годзе фальварак Сеніцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе ўрочышча Падлессе. У 1916 годзе хутар Падлессе.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў складзе Навадворскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. 18 студзеня 1931 года перададзена ў падпарадкаванне Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 26 жыхароў
  • 1916 год — 4 двары, 23 жыхары
  • 1997 год — 36 гаспадарак, 89 жыхароў
  • 1999 год — 69 жыхароў
  • 2010 год — 69 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Падлоссе // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — С. 610. — 640 с.

Спасылкі правіць