Леанід Канстанцінавіч Захлеўны

беларускі кампазітар

Леані́д Канстанці́навіч Захле́ўны (нар. 16 студзеня 1947, Гродна) — беларускі кампазітар.

Леанід Канстанцінавіч Захлеўны
Дата нараджэння 16 студзеня 1947(1947-01-16) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Прэміі
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Народны артыст Беларусі

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1972) і асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Глебава (1976). Член СК Беларусі (1974).

З 1976 выкладчык Мінскага музычнага вучылішча, у 1978—89 музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм», з 1990 мастацкі кіраўнік ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Белтэлерадыёкампаніі.

ТворчасцьПравіць

Яго творчасці ўласцівы дэмакратычнасць музычнай мовы, яркі меладызм, спалучэнне нацыянальнай характэрнасці і сучасных сродкаў музычнай выразнасці. Сярод твораў: кантаты «Вянок» (1972), «Муха-цакатуха» паводле К. Чукоўскага (1976); 2 сімфоніі (1971, 1975), сімфанічныя варыяцыі «З беларускага эпасу» (1970); камерна-інструментальныя творы; рамансы і вакальныя цыклы на вершы М. Багдановіча, У. Карызны, К. Буйло (1972—77); песенны цыкл «Памяць» (1980), зборнік песень для дзяцей «Вераснёвы вальс» (1994); харавыя цыклы «Дзесяць апрацовак беларускіх народных песень» (1977), «Песні дзявочага кахання» (1979, словы У. Карызны), «Песні беларускага Паазер’я» (1988, словы народныя); песні; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Напісаў музыку для мультыплікацыйнага фільма «Прыгоды Несцеркі».

Узнагароды і прэмііПравіць

ЛітаратураПравіць