Дзмітрый Мікалаевіч Байдук

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Байдук)

Дзмітрый Байдук (нар. 3 жніўня 1996, Чурылавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Зніч» з Бялы Піскай.

Футбол
Дзмітрый Байдук
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Байдук
Нарадзіўся 3 жніўня 1996(1996-08-03)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 77 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Зніч (Бяла Піска)
Маладзёжныя клубы
Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск)
Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2016   Беларусь Смалявічы-СТІ 22 (0)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 26 (3)
2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 27 (11)
2019—2020 Беларусь Гарадзея 45 (1)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 6 (0)
2022— Польшча Зніч (Бяла Піска)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2019

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у школе мінскага МТЗ-РІПА, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2013 года пачаў выступаць за дубль, дзе адразу стаў адным з асноўных ігракоў, выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2014 і 2015 гадах гуляў за моладзевую каманду БАТЭ ў Юніёрскай лізе УЕФА. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.

У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[3], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезона 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак абаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У гэты час стаў часцей выступаць на пазіцыі паўабаронцы. Па выніках сезона 2017 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, але сам пакінуў клуб.

У студзені 2018 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[4]. Часам выступаў на пазіцыі нападніка, з 11 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У лістападзе 2018 года папоўніў склад «Гарадзеі»[5]. Трывала з’яўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2021 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[6], дзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[7].

У студзені 2022 года папоўніў склад польскага клуба «Зніч» з Бялы Піскай[8].

Міжнародная кар’ера правіць

15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Украіны да 20 гадоў (0:1). Пазней яшчэ некалькі разоў прыцягваўся ў зборную, выхадзіў на замену ў чатырох матчах.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ   29 2
2014 дубль БАТЭ   10 0
2015 дубль БАТЭ   22 3
2016 Д2 Смалявічы-СТІ   22 0
2017 Д2 Смалявічы-СТІ   26 3
2018 Д2 Белшына   27 11
2019 Д1 Гарадзея   20 1
2020 Д1 Гарадзея   25 0
2021 (1) Д1 Дынама   6 0

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Зноскі

Спасылкі правіць