Яўген Аляксандравіч Юдчыц
Яўген Юдчыц (нар. 25 лістапада 1996, Бяроза) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Дынама».
Поўнае імя | Яўген Аляксандравіч Юдчыц | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 лістапада 1996 (25 гадоў) |
||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Рост | 180 см | ||||||
Вага | 77 кг | ||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб |
![]() |
||||||
Нумар | 99 | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец ДЮСШ-1 горада Бяроза, дарослую кар’еру пачаў у 2014 годзе ў складзе мінскай «Зоркі-БДУ». У 2015 годзе пераважна выхадзіў на замену, з ліпеня стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Сезон 2016 пачынаў у стартавым складзе, але ў ліпені зноў атрымаў траўму і выбыў да чэрвеня 2017 года (на гэты час каманда змяніла назву на «Энергетык-БДУ»). Неўзабаве пасля вяртання зноў стаў іграком асноўнага складу. У 2018 годзе быў трывалым іграком стартавага складу, забіў 13 галоў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У Вышэйшай лізе застаўся адным з асноўных ігракоў «студэнтаў», аднак часцей стаў гуляць як паўабаронца або флангавы абаронца. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[1], у пачатку сезона 2021 стаў капітанам каманды.
У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[2]. Неўзабаве стаў трэніравацца з брэцкім «Дынама» і падпісаў кантракт з клубам[3]. Замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі[4].
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д2 | Зорка-БДУ | 16 | 3 | |
2015 | Д2 | Зорка-БДУ | 14 | 2 | |
2016 | Д2 | Зорка-БДУ | 11 | 2 | |
2017 | Д2 | Энергетык-БДУ | 18 | 8 | |
2018 | Д2 | Энергетык-БДУ | 28 | 13 | |
2019 | Д1 | Энергетык-БДУ | 26 | 3 | |
2020 | Д1 | Энергетык-БДУ | 24 | 5 | |
2021 (1) | Д1 | Энергетык-БДУ | 13 | 1 | |
2021 (2) | Д1 | Дынама | 14 | 1 |