Кірыл Васілевіч Леановіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Кірыл Леановіч)

Кірыл Леановіч (нар. 21 красавіка 1998, Жодзіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь».

Футбол
Кірыл Леановіч
Поўнае імя Кірыл Васілевіч Леановіч
Нарадзіўся 21 красавіка 1998(1998-04-21)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2016—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2016   Беларусь Ашмяны-БДУФК 13 (1)
2017   Беларусь Смалявічы-СТІ 18 (1)
2018   Беларусь Ліда 16 (1)
2019 Беларусь Ліда 27 (6)
2020—2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 8 (1)
2021   Беларусь Смаргонь 11 (4)
2022 Беларусь Нёман (Гродна) 2 (0)
2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 12 (2)
2023 Беларусь Белшына (Бабруйск) 26 (1)
2024— Беларусь Смаргонь
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец жодзінскага футбола, пачынаў выступаць за дубль мясцовага «Тарпеда-БелАЗ», аднак неўзабаве апынуўся ў структуры мінскага «Дынама». У другой палове 2016 года гуляў у арэндзе за «Ашмяны-БДУФК», аднак не выратаваў клуб ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2017 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова[3] і ў сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы-СТІ»[4]. У складзе «Смалявічаў-СТІ» звычайна выхадзіў на замену, дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5]. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6], аднак у пачатку 2019 года далучыўся да «Ліды» на трывалай аснове. Замацаваўся ў складзе каманды, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[7]. У жодзінскім клубе звычайна зрэдку выхадзіў на замену, выступаў за дубль, шмат прапусціў з-за траўм. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[8]. З чатырма галамі стаў другім бамбардзірам смаргонскай каманды ў сезоне, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь»[9], а ў лютым 2022 года па заканчэнні кантракта развітаўся і з жодзінскім клубам[10].

У сакавіку 2022 года папоўніў склад гродзенскага «Нёмана»[11]. Прапусціў пачатак сезона 2022 з-за траўмы, а пазней не здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[12] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[13]. Пакінуў «Іслач» па заканчэнні кантракта ў снежні 2022 года[14].

Са студзеня 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[15]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2023[16].

У лютым 2024 года стаў іграком «Смаргоні»[17].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Тарпеда-БелАЗ   10 0
2016 (2) Д2 Ашмяны-БДУФК   13 1
2017 Д2 Смалявічы-СТІ   18 1
2018 Д2 Ліда   16 1
2019 Д2 Ліда   27 6
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ   4 0
2021 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   4 1
2021 (2) Д1 Смаргонь   11 4
2022 (1) Д1 Нёман   2 0
2022 (2) Д1 Іслач   12 2
2023 Д1 Белшына   26 1

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].

Крыніцы правіць

  1. http://torpedo-belaz.by/player/leonovich-kirill/
  2. а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Kirill-Leonovich-618&season=2023MEN
  3. Полузащитник Леонович покинул расположение «Шахтера» (руск.). by.tribuna.com.
  4. "Смолевичи-СТИ" арендовали Кирилла Леоновича у минского "Динамо" и Александра Демидовича у "Немана" (руск.). football.by (29 сакавіка 2017). Праверана 9 лютага 2024.
  5. Полузащитник минского «Динамо» арендован «Лидой» (руск.). football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 9 лютага 2024.
  6. Гнедько и Горбачев покинули "Лиду" (руск.). football.by (13 лістапада 2018). Праверана 9 лютага 2024.
  7. Леонович стал игроком «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  8. "Сморгонь" арендовала еще четверых игроков (руск.). football.by (9 ліпеня 2021). Праверана 9 лютага 2024.
  9. Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь" (руск.). football.by (29 лістапада 2021). Праверана 9 лютага 2024.
  10. Леонович покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (3 лютага 2022). Праверана 9 лютага 2024.
  11. Леонович подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (25 сакавіка 2022). Праверана 9 лютага 2024.
  12. "Неман" расстался с Леоновичем (руск.). football.by (8 ліпеня 2022). Праверана 9 лютага 2024.
  13. "Ислочь" подписала контракт с Кириллом Леоновичем (руск.). football.by (14 ліпеня 2022). Праверана 9 лютага 2024.
  14. Кирилл Леонович покинул "Ислочь" (руск.). football.by (15 снежня 2022). Праверана 9 лютага 2024.
  15. Кирилл Леонович стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (7 красавіка 2023). Праверана 9 лютага 2024.
  16. "Белшина" разбегается на все четыре стороны. Без тренеров, с долгами и запретом на трансферы (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 9 лютага 2024.
  17. Леонович снова наденет футболку "Сморгони" (руск.). football.by (9 лютага 2024). Праверана 9 лютага 2024.
  18. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 9 лютага 2024.

Спасылкі правіць