Валерый Францавіч Жукоўскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Валерый Жукоўскі)

Валерый Жукоўскі (нар. 21 мая 1984, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Валерый Жукоўскі
Valery Zhukowski in 2016.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Францавіч Жукоўскі
Нарадзіўся 21 мая 1984(1984-05-21)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2005 Беларусь Ліда 63 (11)
2006—2007 Беларусь Белшына (Бабруйск) 38 (10)
2007—2009 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 53 (7)
2009—2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 99 (11)
2013 Беларусь Гомель 16 (2)
2014—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 57 (11)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) 19 (2)
2017— Беларусь Нёман (Гродна) 103 (23)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2021.
Commons-logo.svg Валерый Францавіч Жукоўскі на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец лідскага футбола, гуляў у бабруйскай «Белшыне» і салігорскім «Шахцёры». У ліпені 2009 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе быў адным з асноўных ігракоў.

У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель»[2]. Разглядаўся як адзін з асноўных ігракоў, але ў маі 2013 года атрымаў траўму і вярнуўся толькі ў канцы сезона.

У студзені 2014 года вярнуўся ў «Нафтан». Пасля вяртання стаў лідарам наваполацкай каманды, трывала гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы ў стартавым складзе. 2 жніўня 2014 года аформіў хет-трык у матчы з брэсцкім «Дынама». У сезоне 2015 застаўся іграком асновы «Нафтана», з 13 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату 2015.

14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у аснове дынамаўцаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у чэрвені, пасля зыходу з каманды Аляксандра Гутара, нават стаў капітанам «Дынама». Пасля прыходу ў ліпені на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, аднак, страціў месца ў аснове і на полі з’яўляўся нячаста. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[4].

У студзені 2017 года далучыўся да гродзенскага «Нёмана» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У складзе гродзенскай каманды стаў асноўным атакуючым паўабаронцам. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[6]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу, стаў капітанам каманды. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з гродзенцамі[7].

У пачатку сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, з чэрвеня па верасень гуляў у стартавым складзе, пазней зноў стаў часцей з’яўляцца на полі на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на год[8]. У пачатку сезона 2020 заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, але хутка вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2020 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі яшчэ на сезон[9].

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д2 Ліда   2 0
2002 Д2 Ліда   14 1
2003 Д2 Ліда   1 0
2004 Д2 Ліда   17 5
2005 Д2 Ліда   29 5
2006 Д1 Белшына   26 4
2007 (1) Д2 Белшына   12 6
2007 (2) Д1 Шахцёр   11 2
2008 Д1 Шахцёр   30 5
2009 (1) Д1 Шахцёр   12 0
2009 (2) Д1 Нафтан   12 0
2010 Д1 Нафтан   32 5
2011 Д1 Нафтан   28 3
2012 Д1 Нафтан   27 3
2013 Д1 Гомель   16 2
2014 Д1 Нафтан   32 6
2015 Д1 Нафтан   25 5
2016 Д1 Дынама   19 2
2017 Д1 Нёман   30 6
2018 Д1 Нёман   25 7
2019 Д1 Нёман   25 4
2020 Д1 Нёман   23 6

Грамадзянская пазіцыяПравіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10].

Зноскі

СпасылкіПравіць