Аляксей Анатолевіч Бага
Аляксей Анатолевіч Бага (нар. 4 лютага 1981, Барысаў, Беларуская ССР, СССР) — былы беларускі футбаліст, абаронца. Пасля завяршэння кар’еры — трэнер, у цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам літоўскага клуба «Жальгірыс» з Вільнюса.
Поўнае імя | Аляксей Анатолевіч Бага | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 лютага 1981[1] (39 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Гульнявая кар’ераПравіць
Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мiнск). Першы трэнер — Мікалай Мікалаевич Ядалаў. Дэбют у прафесійным футболе Аляксея адбыўся ў жніўні 1998 года ў складзе БАТЭ ў родным Барысаве ў гульні супраць мазырскай «Славіі». Бага выйшаў на замену замест Леаніда Лагуна, а каманда выйграла 2:0[2].
У наступным сезоне ён правёў толькі адну гульню, у сезоне 2000 — 13, а ў сезоне 2001 — ужо 25. Так паступова Бага стаў іграком асноўнага складу БАТЭ. У Барысаве Аляксей выступаў да 2006 года. У складзе БАТЭ выйграваў чемпiёнскі тытул у 2002 годзе, сярэбраныя медалі чэмпіянатаў 2000, 2003 і 2004, а таксама бронзавы медаль першынства 2001 года. Тройчы — у 2002, 2003 і 2004 гадах — уваходзіў у спіс найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. Быў капітанам маладзежнай (U-21) зборнай Беларусі, якая ўпершыню ў гісторыі згуляла на чэмпіянаце Еўропы ў 2004 годзе.
У 2007 годзе перайшоў в латвійскую «Даўгаву» з Даўгаўпілса, але ў 2008 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў у брэсцкім «Дынама». З-за частых пашкоджанняў вырашыў скончыць кар’еру футбаліста і стаць трэнерам. Усяго на рахунку абаронцы 176 гульняў, 17 галоў і 5 галявых перадач у беларускай Вышэйшай Лізе.
Трэнерская кар’ераПравіць
У 2004 годзе Аляксей, які ў той час яшчэ быў іграком, паспяхова скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнер по футболе» і атрымаў права на трэнерскую дзейнасць. З 2011 года працаваў у трэнерскім штабе БАТЭ. У 2012—2013 гадах уваходзіў у трэнерскі штаб маладзёжнай (U-21) зборнай Беларусі, дапамагаючы Аляксею Вяргеенку[3].
У 2018 годзе навучаўся на трэнерскую катэгорыю УЕФА PRO[4], у студзені 2019 года атрымаў ліцэнзію катэгорыі PRO[5].
2018 год пачаў у якасці старшага трэнера БАТЭ. Пасля таго, як Алег Дулуб пакінуў пасаду галоўнага трэнера[6], прайграўшы гульні за Суперкубак і Кубак Беларусі брэсцкаму «Дынама», быў пастаўлены выконваючым абавязкі галоўнага трэнера каманды[7].
Першая гульня пад кіраўніцтвам новага трэнера атрымалася паспяховай. БАТЭ выйграў прынцыповы матч супраць «Гомеля» з лікам 3:0, прадэманстраваўшы даволі атакуючы футбол[8]. На прэс-канференцыі пасля сустрэчы Бага адзначыў: "Я магу сказаць, што нам патрэбны баланс, тры добрых забіўных форварда ці яшчэ што-небудзь. Але мне патрэбны футбол, пасля якога мы з Андрэем Вашкевічам дададзім тры ачкі ў графу «ачкі»[9].
Аляксей Анатолевіч вярнуў каманду на пераможны шлях у чэмпіянаце Беларусі і вывеў яе ў групавы этап Лігі Еўропы. Пасля гэтага ён з «выконваючага абавязкі» стаў паўнапраўным трэнерам БАТЭ[10]. За першыя сто дзён на пасадзе галоўнага трэнера каманда згуляла 16 гульняў (10 перамог, 4 нічыіх і 2 паразы з розніцай галоў 25-16 [11].
4 лістапада на «Барысаў-Арэне» БАТЭ перамог «Нёман» 1:0[12] і заваяваў 15-ы тытул чэмпіёнаў Беларусі. Для Багі ён стаў першым у якасці галоўнага трэнера. «Мы стрымалі слова і зрабілі тое, аб чым марыў Анатоль Капскі» — сказаў Бага пасля гульні[13].
У сезоне 2019 БАТЭ не выйграў аніводнага трафея, саступіўшы ў Суперкубку і чвэрцьфінале Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце барысаўскі клуб стаў другім, прапусціўшы наперад брэсцкае «Дынама». У снежні 2019 года Бага па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[14].
Пасля зыходу з БАТЭ меў некалькі варыянтаў працягу трэнерскай кар’еры, у выніку ў студзені 2020 года стаў галоўным трэнерам вільнюскага «Жальгірыса»[15].
Цікавыя фактыПравіць
Малодшы брат Дзмітрый зараз гуляе за першы склад клуба і нацыянальную зборную Беларусі.
Зноскі
- ↑ Aleksey Baga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 29.08.1998. БАТЭ - Славія - 2-0
- ↑ Алексей Вергеенко пройдет стажировку в БАТЭ
- ↑ В рамках обучения на тренерскую лицензию PRO
- ↑ Бага получил лицензию категории PRO
- ↑ БАТЭ назвал причины увольнения главного тренера
- ↑ Алексей Бага назначен исполняющим обязанности главного тренера БАТЭ
- ↑ БАТЭ — Гомель — 3:0
- ↑ Бага начал с победы
- ↑ Алексей Бага утвержден главным тренером белорусского БАТЭ
- ↑ 100 дзён Аляксея Багі
- ↑ БАТЭ — Нёман — 1-0
- ↑ Бага: сдержали слово
- ↑ Официально: Алексей Бага покинул пост главного тренера БАТЭ
- ↑ Официально: Алексей Бага - главный тренер вильнюсского "Жальгириса"
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профiль на афіцыйным сайце БАТЭ (трэнер) (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Алексей Бага: вернулся домой (руск.)