Ягор Усеваладавіч Філіпенка
Ягор Усеваладавіч Філіпенка (нар. 10 красавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Ягор Усеваладавіч Філіпенка | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 красавіка 1988[1][2] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Выхаванец мінскай школы «Змена», у маладосці апынуўся ў структуры барысаўскага БАТЭ. З 2005 года стаў выступаць за дубль, а ў 2007 годзе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан.
У кастрычніку 2007 года перайшоў у маскоўскі «Спартак». У сезоне 2008 правёў у чэмпіянаце 11 матчаў. У першай палове 2009 года знаходзіўся ў арэндзе ў «Тамі» (дзе амаль не гуляў з-за траўмы). Другую палову 2009 года правёў у складзе «Спартака», а ў сезоне 2010 выступаў у «Сібіры», дзе галоўным трэнерам быў былы настаўнік БАТЭ Ігар Крывушэнка.
У лютым 2011 года вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан, і пасля заканчэння тэрміну арэнды ў лютым 2012 года быў выкуплены барысаўскім клубам. У ліпені-жніўні 2012 года, красавіку-маі 2013 года і кастрычніку-лістападзе 2014 года не гуляў з-за траўм, але потым вяртаўся на пазіцыю асноўнага цэнтральнага абаронцы. Па выніках сезонаў 2013 і 2014 прызнаваўся найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2015 года падпісаў кантракт з клубам іспанскай Ла Лігі «Малага» на 2,5 гады[3][4]. Дэбютаваў за «Малагу» 14 студзеня 2015 года ў адказным матчы 1/8 фінала Кубка Іспаніі супраць «Левантэ». Дэбют атрымаўся няўдалым — пасля выхаду Філіпенкі каманда прапусціла 3 галы, але ўсё роўна выйшла ў чвэрцьфінал. Пасля Ягор ужо не з’яўляўся на полі, а неўзабаве ўвогуле перастаў трапляць у заяўку на матчы. У сезоне 2015/16 зноў стаў трапляць у заяўку, а 6 снежня 2015 года дэбютаваў у Ла Лізе ў матчы з «Атлетыкам» (0:0), выйшаўшы ў стартавым складзе. У андалузскім клубе стаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасці апорнага паўабаронцы.
14 чэрвеня 2016 года перайшоў у «Макабі» з Тэль-Авіва, з якім падпісаў двухгадовы кантракт[5]. У сезоне 2016/17 па чарзе гуляў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных, а ў сезоне 2017/18 страціў месца ў аснове, і пасля 14 верасня 2017 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы Лігі Еўропы супраць пражскай «Славіі» (0:1), да канца года не з’яўляўся на полі. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду іншым ізраільскаму клубу, «Ашдоду»[6], дзе стаў іграком асновы.
У чэрвені 2018 года зноў стаў іграком барысаўскага БАТЭ[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
МіжнароднаяПравіць
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. У матчы супраць Чэхіі за трэцяе месца забіў гол на 88-й хвіліне, які прынёс беларусам перамогу 1:0 і разам з ёй пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012.
Яшчэ 12 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Славеніі. Пасля 2008 года перастаў выклікацца ў галоўную каманду, вярнуўся ў склад зборнай улетку 2011 года.
У жніўні 2019 года, пасля амаль двух гадоў без удзелу ў зборнай, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў нацыянальнай камандзе.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (7): 2006, 2007, 2011, 2012, 2013, 2014, 2018
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2020
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2011, 2014
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2007, 2013, 2014
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2013, 2014
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Ізраіля: 2016/17
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіяната Еўропы: 2011
Грамадзянская пазіцыяПравіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].
Зноскі
- ↑ Egor Filipenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Egor Filipenko // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Егор Филипенко заключил с "Малагой" контракт на два с половиной года
- ↑ "Малага" официально объявила о подписании Егора Филипенко
- ↑ Егор Филипенко подписал 2-летний контракт с вице-чемпионом Израиля
- ↑ "Маккаби" отдал Филипенко в аренду "Ашдоду"
- ↑ Егор Филипенко подписал контракт с БАТЭ
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)