ФК Малага

іспанскі футбольны клуб

«Ма́лага» (ісп.: Málaga Club de Fútbol) ― іспанскі футбольны клуб з аднайменнага горада, з аўтаномнай супольнасці Андалусія. «Малага» лічыцца спадкаемцай іншага клуба з Малагі «CD Málaga», знакамітага андалузскага клуба, што агулам правёў дванаццаць сезонаў у Ла Лізе, дваццаць дзевяць у Сегундзе і дзевяць сезонаў у Тэрсеры, пасля чаго ў 1992 годзе клуб быў скасаваны. Цяперашняя «Малага» з’явілася як рэзерва зніклай.

Малага
Поўная назва Málaga Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1948
Горад Малага, Іспанія
Стадыён Ла Расаледа
Умяшчальнасць: 30 044
Уладальнік Абдула бін Насер бін Абдула Аль Ахмед Аль Тані[d]
Прэзідэнт Абдула бін Насер бін Абдула Аль Ахмед Аль Тані[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымера Федэрасьён
2022/23 20 месца ў Сегундзе
Сайт malagacf.com (ісп.)(англ.)(кіт.)(ар.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

У сезоне 2002/03 клуб здолеў дайсці да чвэрцьфіналу Кубка УЕФА. У 2006 годзе былы прэзідэнт мадрыдскага «Рэала» іспанскі бізнесмен Ларэнца Санс выкупіў 97 працэнтаў акцый клуба ў сваю ўласнасць. Ён прызначыў свайго сына Фернанда Санса, былога іграка і капітана «Малагі», прэзідэнтам клуба. Клуб на цяперашні час мае рэзервовую каманду «Атлетыка Малагуэнья». Клуб быў зноў прададзены ў чэрвені 2010 года, катарскаму інвестару Абдуле бін Насеру бін Абдуле аль-Ахмеду эль-Тані, які выкупіў клуб у Санса.

Гісторыя

правіць

Пачатак сучаснай «Малагі» варта шукаць у яе папярэдніка — «Дэпартыва Малага», чыёй рэзервовай камандай і быў цяперашні клуб. Ён быў заснаваны 25 мая 1948 года, калі «Дэпартыва Малага» рэфарміравала дзіцяча-юнацкую каманду «Дэпартыва Томас» з мэтай стварэння на яе базе сваёй рэзервовай каманды. Яна атрымала імя «Атлетыка Малагуэнья», тым самым адрадзілася імя аднаго з двух клубаў, якія сфарміравалі «Дэпартыва Малага» ў 1933 годзе.

На працягу сезона 1959/60 абедзве каманды гулялі разам у трэцім дывізіёне. Паводле правілаў, «Атлетыка Малагуэнья» павінен быў панізіцца ў класе, адначасовая гульня асноўнай і рэзервовай каманды ў адным дывізіёне не дазваляецца. Каб пазбегнуць гэтага, «Атлетыка Малагуэнья» разарвала адносіны з «Дэпартыва Малага» і зарэгістравала сябе як асобны незалежны клуб.

У 1992 годзе, калі «Дэпартыва Малага» паводле фінансавых прычын спыніла сваё існаванне, «Атлетыка Малагуэнья» працягвала гуляць. У сезоне 1992/93 каманда гуляла ў 9-й групе Тэрсеры. Паспяхова прайшоўшы чэмпіянат, клуб здабыў сабе павышэнне ў Сегунду B. Аднак у наступным сезоне клуб вылецеў і сутыкнуўся з сур’ёзнымі грашовымі праблемамі, стаяўшы на мяжы роспуску. На рэферэндуме 19 снежня 1993 года члены клуба выказаліся «за» змены назвы, гэтак «Атлетыка Малагуэнья» стаў клубам «Малага», стаўшы афіцыйным спадчыннікам каманды-заснавальніка «Дэпартыва Малага».

У 2000-х гадах клуб быў багаты таленавітай моладдзю і моцнымі ігракамі, а таксама прадставіў больш сучасны стадыён. І хоць «Малага» ніколі не займала высокіх месцаў, яна мела некаторы паспех пад кіраўніцтвам вельмі папулярнага трэнера Хаакіна Пейра. Яны адзіны раз прымалі ўдзел у еўракубках, але здабылі трафей — Кубак Інтэртота, паслядоўна выбіўшы «Гент», «Вілем II» і адолеўшы ў «іспанскім фінале» «Вільярэал». Гэты поспех дазволіў клубу выйсці ў Кубак УЕФА.

У гэтым турніры ігракі клуба дайшлі да стадыі чвэрцьфіналу, саступіўшы «Буавішце» ў серыі пенальці, але выбіўшы баснійскі «Жэлезнічар», польскую «Аміку», англійскі «Лідс Юнайтэд» з лікам 2:1 дзякуючы дублю панамца Хуліа Дэлі Вальдэса, пазнейшага трэнера зборнай Панамы, і афінскі АЕК. Пасля сыходу Пейра пачаўся павольны спуск уніз. Асноўныя лідары, сярод іх уругваец Дарыа Сільва, галандзец Кікі Мусампа, панамец Хуліа Дэлі Вальдэс і вядомы брамнік Педра Кантрэрас пакінулі клуб.

Тытулы

правіць

Спасылкі

правіць