Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў
Данііл Мірошнікаў (нар. 1 лістапада 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Энергетык-БДУ» (у арэндзе з брэсцкага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 лістапада 2000[1] (20 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 5 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Пачаў займацца футболам з 10 гадоў у родным Брэсце. Ва ўзросце 14 гадоў перабраўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння вучобы ў РДВАР у ліпені 2017 года вярнуўся ў Брэст і стаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». Перад сезонам 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, пазней прапусціў значны час, толькі з кастрычніка 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі.
У пачатку 2019 года разам з асноўнай камандай «Дынама» праходзіў перадсезонны збор у ААЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду «Руху»[2]. Аднак, у складзе не замацаваўся, правёў толькі адзін матч у Першай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Рух»[3] і на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[4]. 24 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:6), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба.
У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама»[5], аднак хутка зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі і быў паўторна адпраўлены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[6].
Міжнародная кар’ераПравіць
У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кастрычніку 2016 года прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2017 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2018 года таксама быў у складзе зборнай у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў першым тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7)
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (2) | дубль | Дынама | 9 | 6 | |
2018 | дубль | Дынама | 7 | 0 | |
2019 (1) | Д2 | Рух | 1 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Энергетык-БДУ | 1 | 0 |
Зноскі
- ↑ Daniil Miroshnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Защитник брестского "Динамо" на правах аренды перешел в "Рух"
- ↑ Мирошников вернулся в брестское "Динамо" из аренды в "Рухе"
- ↑ "Энергетик-БГУ" арендовал у брестского "Динамо" защитника
- ↑ Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо»
- ↑ Брестское "Динамо" продлило контракт с Мирошниковым и вновь отдало футболиста в аренду "Энергетику-БГУ"
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)