Юрый Ігаравіч Кендыш

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Юрый Кендыш)

Юрый Кендыш (нар. 10 чэрвеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Жальгірыс» з Вільнюса. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2016—2021).

Футбол
Юрый Кендыш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Ігаравіч Кендыш
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1990(1990-06-10)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 73 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Жальгірыс
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Беларусь МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 29 (1)
2008 Беларусь ПМЦ (Паставы) 14 (0)
2009—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 66 (3)
2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (0)
2012 Беларусь Славія (Мазыр) 11 (0)
2013 Беларусь Дынама (Брэст) 19 (1)
2014 Літва Тракай 34 (4)
2015 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 31 (6)
2016—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 41 (3)
2017   Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 7 (2)
2018—2019 Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 42 (15)
2020—2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 44 (7)
2022 Латвія Рыга 31 (6)
2023— Літва Жальгірыс (Вільнюс)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
2016—2021 Беларусь Беларусь 15 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Клубная кар’ера

правіць

Гуляў за пастаўскі ПМЦ, мінскі МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»).

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жніўні 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў падмаскоўных «Хімках»[4], але не падышоў[5] і хутка падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[6].

У студзені 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У «Дынама» не быў трывалым іграком асновы, але нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб.

У сакавіку 2014 года папоўніў склад дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай»[7]. У складзе «Тракая» стаў трывала выступаць у асноўным складзе. Па выніках сезона 2014 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Літвы.

У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у стан чэмпіёна Літвы — вільнюскага «Жальгірыса»[8]. Пасля паспяховага прагляду ў лютым 2015 года падпісаў кантракт са сталічным клубам[9]. У складзе «Жальгірыса» стаў адным з асноўных ігракоў і дапамог клубу выйграць чарговае чэмпіёнства.

Падрыхтоўку да сезона 2016 пачаў у складзе «Жальгірыса», але ў лютым прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У маі 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У першай палове 2017 года трывала гуляў у аснове барысаўчан, аднак улетку, пасля прыходу каманду Станіслава Драгуна, стаў радзей з’яўляцца на полі.

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму «Шэрыфу»[11]. Разам з «Шэрыфам» стаў чэмпіёнам Малдовы, выступаў у групавым этапе Лігі Еўропы. У снежні 2017 года стала вядома аб пераходзе Кендыша ў «Шэрыф» на трывалай аснове[12]. У складзе ціраспальскай каманды яшчэ два раз стаў чэмпіёнам краіны, а ў 2019 годзе з 13 галамі стаў таксама найлепшым бамбардзірам турніру.

У лістападзе 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. Дапамог каманде па выніках сезона 2020 стаць чэмпіёнам краіны. У пачатку 2021 года стаў капітанам «Шахцёра». Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, з чэрвеня выбыў з-за траўмы, канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку і зноў разам з камандай стаў чэмпіёнам Беларусі.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў кантракт з «Шахцёрам» быў разарваны[14], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком латвійскай «Рыгі»[15], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рыгу»[16].

У красавіку 2023 года падпісаў кантракт з вільнюскім «Жальгірысам»[17].

Міжнародная кар’ера

правіць

У 2011—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

9 лістапада 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Грэцыі (1:0).

Дасягненні

правіць

Зноскі

  1. Yuri Kendysh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yury Kendysh // FBref.com
  3. https://teams.by/yury-kendysh/player-236/
  4. Юрий Кендыш отправился на просмотр в "Химки"
  5. Кендышу не удалось заключить контракт с "Химками"
  6. Юрий Кендыш перешел в "Славию-Мозырь"
  7. Кендыш перешел в литовский «Тракай»
  8. Юрий Кендыш отправился на просмотр в "Жальгирис"
  9. Юрий Кендыш подписал контракт с чемпионом Литвы (ФОТО)
  10. Юрий Кендыш стал игроком БАТЭ
  11. БАТЭ отдал Кендыша в аренду "Шерифу"
  12. "Шериф" выкупил у БАТЭ права на Юрий Кендыша
  13. Юрий Кендыш стал игроком "Шахтера"
  14. Юрий Кендыш покинул "Шахтер"
  15. "Рига" объявила о подписании Юрия Кендыша
  16. Кендыш расторг контракт с "Ригой" (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 8 сакавіка 2023.
  17. Юрий Кендыш спустя 8 лет вернулся в вильнюсский "Жальгирис" (руск.). football.by (8 красавіка 2023). Праверана 8 красавіка 2023.

Спасылкі

правіць