Глеб Вячаслававіч Шаўчэнка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Глеб Шаўчэнка)

Глеб Шаўчэнка (нар. 17 лютага 1999, Мазыр) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Глеб Шаўчэнка
Поўнае імя Глеб Вячаслававіч Шаўчэнка
Нарадзіўся 17 лютага 1999(1999-02-17)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 72 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Тарпеда (Масква)
Нумар 99
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2020 Беларусь Славія (Мазыр) 85 (6)
2021—2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 66 (1)
2023— Расія Тарпеда (Масква)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2017—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
2021— Беларусь Беларусь 16 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2015 года пачаў выступаць за дубль мясцовай «Славіі», а ў сезоне 2016 стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнага складу. 3 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мінскага «Дынама» (0:1).

У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[4]. Сезон 2017 пачынаў, звычайна выходзячы на замену, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе «Славіі». Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся на поле і неўзабаве стаў гуляць у стартавым складзе, дамапог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах быў асноўным іграком мазыран у Вышэйшай лізе, стаў часцей выступаць на пазіцыі абаронцы.

У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2023 года стаў іграком маскоўскага «Тарпеда», падпісаўшы трохгадовы кантракт[6].

Міжнародная кар’ера правіць

Увосень 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на поле ў стартавым складзе ў таварыскім матчы са зборнай Літвы на пазіцыі апорнага паўабаронцы і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.

2 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Славія   16 3
2016 Д1 Славія   2 0
2017 Д1 Славія   18 0
2018 Д2 Славія   19 4
2019 Д1 Славія   22 0
2020 Д1 Славія   24 2
2021 Д1 Шахцёр   26 1
2022 Д1 Шахцёр   28 0
2023 (1) Д1 Шахцёр   12 0

Крыніцы правіць

  1. Gleb Shevchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Gleb-Shevchenko-252&season=2022MEN
  3. https://www.pressball.by/footballstat/gleb_shevchenko/
  4. Сенегальский защитник Ндой перешел в «Славию», Шут, Галяк и Шевченко продлили контракты с клубом (руск.). by.tribuna.com.
  5. Глеб Шевченко перешел в "Шахтер" (руск.). football.by (18 студзеня 2021). Праверана 28 сакавіка 2024.
  6. Глеб Шевченко — игрок московского "Торпедо" (руск.). football.by (13 ліпеня 2023). Праверана 28 сакавіка 2024.